Андрэй Рыгоравіч Мядзведзеў

Андрэй Рыгоравіч Мядзведзеў (8 лістапада 1897, в. Сачылаў, Пагарскі раён, Бранская вобласць, Расія — 16 красавіка 1985) — беларускі глебазнавец. Доктар сельскагаспадарчых навук (1952), прафесар (1953). Член-карэспандэнт АН БССР (1961), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959).

Андрэй Рыгоравіч Мядзведзеў
Дата нараджэння 8 (20) лістапада 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 1985(1985-04-16) (87 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геалогія і ecological geochemistry[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (1925).

Працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1925—1941 і 1944—1956, у 1935—1941 і 1944—1956 — загадчык кафедры глебазнаўства), Жытомірскім сельскагаспадарчым інстытуце (1956—1958, загадчык кафедры глебазнаўства і аграхіміі), Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства (1958—1961, намеснік дырэктара), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1961, прафесар кафедры глебазнаўства і геалогіі, у 1968—1980 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: даследаванне глеб Беларусі.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1968), Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1976) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Характеристика почвопокрова Белорусской ССР в сельскохозяйственных целях : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук / Медведев А. Г. — Минск, 1951.
  • Мядзведзеў Андрэй Рыгоравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1973. — Т. 7. — С. 334.
  • Мядзведзеў Андрэй Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 64.
  • Медведев Андрей Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 688.
  • Медведев Андрей Григорьевич // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 334—334.
  • Андрей Григорьевич Медведев (к 115-летию со дня рождения) / В. В. Лапа, Н. Ю. Жабровская // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2013. — № 1. — С. 119—120.
  • Андрей Григорьевич Медведев (1897—1985) / В. С. Аношко, В. М. Яцухно // Вестник Белорусского государственного университета. Серия 2. — 1997. — № 3. — С. 75—76.
  • Библиографический указатель научных трудов члена-корреспондента АН БССР, доктора сельскохозяйственных наук, профессора А. Г. Медведева. ― Минск, 1987.

Спасылкі правіць