Андрэй Сяргеевіч Давідзян
Андрэ́й Сярге́евіч Давідзя́н (руск.: Андрей Сергеевич Давидян; 30 студзеня 1956, Масква — 13 лістапада 2016, Масква) — савецкі і расійскі музыкант, удзельнік шоу «Голас ».[1]
Андрэй Сяргеевіч Давідзян | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 30 студзеня 1956 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 2016 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Бацька | Serge Davidyan[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, музыкант |
Інструменты | вакал[d] |
davidyan.su |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся 30 студзеня 1956 года ў Маскве ў музычнай сям’і. Маці — вядомая піяністка, бацька — тэнар Сяргей Давідзян.
З трох гадоў захапіўся музыкай, у школе выконвае папулярныя замежныя хіты. У 1972 годзе становіцца салістам рок-гурта «Високосное лето », удзельнікамі якога з’яўляліся Крыс Кельмі , Аляксандр Сіткавецкі , Юрый Цітоў і Ігар Акуджава. Давідзян выконваў кавер-версіі песень «Led Zeppelin», «Deep Purple», «Grand Funk Railroad ».
Адслужыўшы ў арміі, Андрэй Давідзян стварае гурт «Добровольное общество», працягваючы выконваць кавер-версіі хітоў класічнага року. З прыходам у гурт братоў-блізнят Паўла і Аляксандра Смяянаў у 1977 годзе, назва гурта змяняецца на «Виктория», а музычная стылістыка — на фанк. У 1979 годзе «Виктория» распадаецца, а Крыс Кельмі запрашае Давідзяна ў свой новы праект «Рок-Ателье ». Гурт супрацоўнічае з тэатрам Ленкам і з’яўляецца першым выканаўцам культавай рок-оперы «Юнона и Авось ». Давідзян з некалькімі музыкамі «Рок-Ателье» ненадоўга далучаецца да гурта «СВ », у канцы 1980-х далучаецца да маскоўскага рок-гурта «Альтер-Эго».
У 1993 годзе Андрэй Давідзян стварае свой уласны праект «Sound Cake», выконваючы фанк, джаз-рок і соўл .
Восенню 2013 года Андрэй Давідзян стаў адным з удзельнікаў другога сезона праекта «Голас» на Першым канале, дзе ён выступіў у рамках трэцяга праслухоўвання ўсляпую і выканаў кампазіцыю «Georgia on my mind».
13 лістапада 2016 года Андрэй Давідзян памёр ад інсульта ў адной з маскоўскіх бальніц.
Зноскі
- ↑ Максимович, Алена. Умер звезда шоу «Голос» Андрей Давидян(руск.), «Вокруг ТВ» (13.11.2016). Праверана 4 красавіка 2020.
Спасылкі Правіць
- davidyan.su — афіцыйны сайт Андрэя Давідзяна