Андрэй Мікалаевіч Хлебасолаў
Андрэй Хлебасолаў (нар. 22 лістапада 1965, Баранавічы) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Баранавічы».
Поўнае імя | Андрэй Мікалаевіч Хлебасолаў | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 лістапада 1965[1] (58 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 69 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Баранавічы | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец баранавіцкага футбола, распачаў кар’еру ў родным горадзе, а ў 1988 годзе перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе за чатыры гады забіў 36 галоў. Пасля распаду СССР некаторы час гуляў у Польшчы і Расіі. У сезоне 1993/1994 гуляў за бабруйскі «Фандак», а пасля паўгода ў самарскіх «Крылах Саветаў» перайшоў у іншы бабруйскі клуб — «Белшыну», за якую забіў 69 галоў у 100 матчах, двойчы (у сезонах 1996 і 1997) стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату. Скончыў кар’еру іграка ў 2000 годзе.
Міжнародная кар’ера
правіцьНа працягу 1996—1997 гадоў гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. Усяго правёў 6 матчаў, галамі не адзначаўся.
Трэнерская кар’ера
правіцьПасля заканчэння кар’еры працаваў у «Белшыне», некаторы час быў галоўным трэнерам каманды. У 2003 годзе ўзначаліў «Баранавічы», якія вывеў у Першую лігу. У «Баранавічах» пад кіраўніцтвам бацькі пачынаў кар’еру сын Андрэя Хлебасолава, Дзмітрый. У 2008 годзе перастаў быць галоўным трэнерам, але застаўся працаваць у структуры баранавіцкага футбола ў якасці старшыні «Баранавічаў» і памочніка галоўнага трэнера.
У ліпені 2016 года, пасля зыходу з каманды Ігара Кунаша, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[4], а ў жніўні зацверджаны на пасадзе[5]. Па заканчэнні сезона пакінуў пасаду галоўнага трэнера, аднак застаўся ў трэнерскім штабе ў якасці асістэнта.
У лютым 2019 года зноў узначаліў баранавіцкі клуб[6], аднак у сакавіку саступіў месца Дзянісу Яцыну. У верасні 2019 года, пасля звальнення Яцыны, стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера да канца сезона[7]. У красавіку 2020 года быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды[8]. Пакінуў пасаду ў лютым 2021 года[9], аднак застаўся ў трэнерскім штабе каманды.
Дасягненні
правіцьІгравыя
правіць- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1997
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1996, 1998
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1997, 1999
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі (2): 1996, 1997
Трэнерскія
правіць- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2003
Зноскі
- ↑ Andrey Khlebosolov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ а б https://teams.by/andrey-khiebosoiov/player-3661/
- ↑ Андрей Хлебосолов назначен исполняющим обязанности главного тренера "Барановичей"
- ↑ Главным тренером «Барановичей» стал Андрей Хлебосолов
- ↑ Андрей Хлебосолов стал главным тренером "Барановичей"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2019. Праверана 9 лютага 2019.
- ↑ "Барановичи" расторгли контракт с главным тренером Яцыной
- ↑ Андрей Хлебосолов возглавил «Барановичи»
- ↑ Андрей Хлебосолов покинул пост главного тренера "Барановичей"