Андрэянаўскія астравы

Андрэя́наўскія астравы (англ.: Andreanof Islands) — група астравоў у цэнтральнай частцы архіпелага Алеуцкія астравы. Уваходзяць у склад ЗША. Агульная плошча — 3 924,7 км². Населены толькі астравы Адак і Атка.

Андрэянаўскія астравы
англ. Andreanof Islands
Характарыстыкі
Колькасць астравоў46[1] 
Найбуйнейшы востраўАтка 
Агульная плошча3.924,7 км²
Найвышэйшы пункт1 806 м
Размяшчэнне
51°45′10″ пн. ш. 176°36′47″ у. д.HGЯO
АрхіпелагАлеуцкія астравы
АкваторыяБерынгава мора
Краіна
ШтатАляска
Андрэянаўскія астравы (ЗША)
Андрэянаўскія астравы
Андрэянаўскія астравы
Андрэянаўскія астравы (Аляска)
Андрэянаўскія астравы
Андрэянаўскія астравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Андрэянаўскія астравы выцягнутыя ў напрамку з захаду на ўсход прыкладна на 440 км. У склад групы ўваходзяць 46 вулканічных астравоў і вялікая колькасць дробных скал. Найбольш буйныя астравы: Атка, Адак, Баброф, Танага, Літл-Танага, Канага, Кагаласка, Амля, Умак, Сігуам. Найвышэйшы пункт — 1806 м (на востраве Танага)[1]. У групе астравоў 8 дзеючых вулканаў[1].

Гісторыя

правіць

Астравы адкрытыя ў час экспедыцыі 17601764 гг. Андрэяна Талстых, Пятра Васюткіна і Максіма Лазарава. Названыя ў 1761 годзе ў гонар карабля «Андрэян».

На востраве Адак знаходзілася ваенная база ЗША, зачыненая ў 1997[2] годзе.

Зноскі

  1. а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 28. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. Andreanof Islands // Encyclopædia Britannica (англ.)

Літаратура

правіць
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 28. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі

правіць