Кагаласка (англ.: Kagalaska) — востраў у групе Алеуцкіх астравоў. Уваходзіць у склад амерыканскага штата Аляска. Плошча — 164 км². Незаселены.

Кагаласка
англ. Kagalaska
Adak be.svg
Характарыстыкі
Плошча164 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
51°47′27,40″ пн. ш. 176°20′45″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Кагаласка (Паўночная Амерыка)
Кагаласка
Кагаласка

Кагаласка — частка групы Андрэянаўскіх астравоў. Аддзелены вузкім пралівам (330 м) ад большага па плошчы вострава Адак на захадзе. Мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў выніку падняцця літасфернай пліты. У плейстацэнавы перыяд быў пакрыты ледавіком. Сушу пакрываюць горы да 760 м, скалы, вылучаецца вузкая паласа пляжа.

Клімат вільготны, пераходны ад умеранага да арктычнага.

Кагаласку насяляюць птушкі, лісы, грызуны, карыбу. Флора характэрная для тундры.

У старажытнасці востраў быў населены алеутамі, аднак да 1867 г., калі Расійска-амерыканская кампанія перадала яго ЗША, карэннае насельніцтва знікла. У нашы дні з'яўляецца часткай Аляскінскага марскога запаведніка.

СпасылкіПравіць