Андрэ Мажыно (фр.: André Maginot; 17 лютага 1877, Парыж — 7 студзеня 1932, там жа) — французскі палітычны і ваенны дзеяч.

Андрэ́ Мажыно́
André Maginot
Сцяг24-ы міністр калоній Францыі
20 сакавіка 1917 — 12 верасня 1917
Кіраўнік урада Аляксандр Рыбо
Папярэднік Гастон Думерг
Пераемнік Рэнэ Бенард
Сцяг131-ы ваенны міністр Францыі
15 студзеня 1922 — 14 чэрвеня 1924
Кіраўнік урада Раймон Пуанкарэ
Папярэднік Луі Барту
Пераемнік Шарль Нале
Сцяг34-ы міністр калоній Францыі
11 лістапада 1928 — 3 лістапада 1929
Кіраўнік урада Раймон Пуанкарэ
Арысцід Брыян
Папярэднік Леон Пер'е
Пераемнік Франсуа П'етры
Сцяг138-ы ваенны міністр Францыі
3 лістапада 1929 — 21 лютага 1930
Кіраўнік урада Андрэ Тардзьё
Папярэднік Поль Пенлевэ
Пераемнік Рэнэ Бенард
Сцяг140-ы ваенны міністр Францыі
2 сакавіка — 13 снежня 1930
Кіраўнік урада Андрэ Тардзьё
Папярэднік Рэнэ Бенард
Пераемнік Луі Барту
Сцяг142-і ваенны міністр Францыі
27 студзеня 1931 — 6 студзеня 1932
Кіраўнік урада П’ер Лаваль
Папярэднік Луі Барту
Пераемнік Андрэ Тардзьё
Нараджэнне 17 лютага 1877(1877-02-17)[1][2][…]
Смерць 7 студзеня 1932(1932-01-07)[3][4][…] (54 гады)
Партыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Званне сяржант
Бітвы
Узнагароды
Воінскі медаль Ваенны крыж 1914—1918 гадоў Insignia for the Military Wounded кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1897 годзе стаў доктарам юрыспрудэнцыі. У 1910 годзе быў абраны дэпутатам Нацыянальнага Сходу Францыі. Калі пачалася Першая сусветная вайна пайшоў на ваенную службу і быў пасланы ў Латарынгію. У верасні 1914 года атрымаў званне сяржанта за стрыманасць і адвагу. У лістападзе 1914 года быў паранены пад Вердэнам і ўзнагароджаны Ваеннай Медалём, вышэйшай ваеннай узнагародай Францыі. 12 сакавіка 1919 года ўзнагароджаны за ваенныя заслугі ордэнам Ганаровага легіёна.

Пасля вайны вярнуўся ў парламент. У 1922 годзе быў быў прызначаны ваенным міністрам ва ўрадзе Р. Пуанкарэ. Быў ініцыятарам стварэння лініі узброеных умацаванняў на мяжы з Германіяй («Лінія Мажыно»). Будаўніцтва гэтай лініі вялося ў 1929—1934 гадах. Кошт гэтага будаўніцтва склаў каля 1 млрд долараў.

Зноскі

  1. André Maginot // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. André Louis René Maginot // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Andre Maginot // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. André Maginot // Brockhaus Enzyklopädie