Анры-Жорж Клузо (фр.: Henri-Georges Clouzot; 20 лістапада 1907, Ньёр, Дзё-Сеўр, Францыя — 12 студзеня 1977, Парыж) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст, адзін з самых вядомых рэжысёраў трылераў.

Анры-Жорж Клузо
фр.: Henri-Georges Clouzot
Дата нараджэння 20 лістапада 1907(1907-11-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1977(1977-01-12)[5][6][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Вера Клузо
Адукацыя
Прафесія сцэнарыст, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0167241
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія Правіць

Нарадзіўся ў Ньёры, дэпартамент Дзё-Сеўр, Францыя. Атрымаў класічную адукацыю ва ўніверсітэце, пасля гэтага працаваў журналістам. З 1930-х гадоў Клузо працаваў у кіно, спачатку быў толькі сцэнарыстам, у 1942 годзе паставіў свой першы фільм у якасці рэжысёра — «Забойца жыве ў доме 21». Фільм быў зроблены для кінастудыі «Continental», якая знаходзілася ў акупаванай частцы Францыі. Фільм-нуар «Крумкач» (1943) быў забаронены нацыстамі і выклікаў спрэчкі аб сваім змесце і пасля вызвалення Францыі.

Шырокая вядомасць прыйшла да Клузо ў 1950-я гады. Яшчэ ў 1949 годзе ён выйграў прыз «Залаты леў» за стужку «Манон», у 1953 — «Гран-пры» Канскага кінафестывалю і «Залатога мядзведзя» за карціну «Плата за страх». Яго стужкі «Набярэжная Арфеўр», «Таямніца Пікаса», «Д’ябаліцы» ўвайшлі ў залаты фонд сусветнага кінематографа. У некаторых яго фільмах таго часу галоўныя ролі выконвала жонка (з 1950) — бразільская актрыса Вера Клузо.

Зноскі