Антагаве
Анта́гаве[1] (літ.: Antagavė), традыцыйная беларуская назва — Антагаўе[2] — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Ігналінскай сянюніі. Размешчана за 1 км на поўдзень ад Ігналіны, абапал чыгункі Вільнюс–Тумантас. Вёска размешчана на паўднёвым беразе возера Гавіс, на ўсход ад Гарбунайскага леса, у Аўкштайцкім нацыянальным парку. Недалёка таксама знаходзяцца азёры Скудуціс, Дзіемянас, працякае ручай Рудзіне. Дарогі на Ігналіну, Бечунай, Дзіндас, Пагавайціс. Дзейнічае пачатковая школа.
Вёска
| ||||||||||||||
Насельніцтва
правіцьДынаміка насельніцтва з 1959 па 2011 | ||||
1959пер.[3] | 1980 | 2000 | 2001пер. | 2011пер. |
---|---|---|---|---|
226 | 140 | 68 | 61 | 55 |
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4.
- ↑ Antagavė. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija , T. 1 (A–J). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1966, 67 psl.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антагаве