Антоні Гелгуд

(Пасля перасылкі з Антоній Гелгуд)

Антоні Гелгуд (польск.: Antoni Giełgud, 1790 — 13 ліпеня 1831) — польскі генерал, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830 года ў Польшчы, Літве і Беларусі[5].

Антоні Гелгуд
польск.: Antoni Giełgud
Герб «Гелгуд»[d]
Герб «Гелгуд»[d]
Нараджэнне 1792[1][2][…]
Смерць 13 ліпеня 1831(1831-07-13)[2][3]
Род Гелгуды[d]
Бацька Міхал Гелгуд[d]
Маці Элеанора з Тышкевічаў[d][4]
Дзейнасць ваенны
Званне брыгадны генерал
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 2 ступені кавалерскі крыж ордэна Virtuti Militari

Біяграфія правіць

Сын апошняга надворнага маршалка літоўскага Міхала Гелгуда  (руск.) і Элеаноры Тышкевіч.

У 1812 годзе ўдзельнічаў у нашэсці Напалеона на Расію. Пасля 1815 года Гелгуд быў прызначаны начальнікам брыгады ў Царстве Польскім.

Прыняў удзел у паўстанні 1830 года. Яму даручана было ўвайсці з асобым атрадам у Літву і далучыць да сябе атрады Хлапоўскага  (руск.) і Дэмбінскага  (руск.), якія дзейнічалі там. Каля сярэдзіны мая 1831 злучэнне гэта ўдалося ажыццявіць. Пасля сутыкнення  (англ.) пад Райгродам супраць малаважнага рускага атрада генерала Сакена  (руск.), удалага для Гелгуда, далей ён доўга марудзіў і толькі 7 (19) чэрвеня адважыўся атакаваць Вільню, прытым не ўсімі сваімі сіламі. Рускія тым часам паспелі атрымаць падмацаванне, і атака мяцежнікаў скончылася поўнай няўдачай. Далейшыя дзеянні Гелгуда абмежаваліся сутычкай з атрадам генерала Дэлінсгаўзена  (руск.) 11 (23) чэрвеня і марнымі спробамі авалодаць горадам Шаўлі. Корпус Гелгуда быў падзелены на асобныя часткі, а сам ён адхілены ад камандавання. З атрадам Хлапоўскага Гелгуд прыбыў да прускай[5] мяжы і 19 чэрвеня (1 ліпеня) перайшоў яе; але тут жа быў застрэлены паручнікам Скульскім, які падазраваў яго ў здрадзе.

Зноскі

  1. Lundy D. R. General Antoni Gielgud // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Antoni Giełgud // NUKAT — 2002.
  3. Antoni Giełgud // MAK
  4. Lundy D. R. The Peerage
  5. а б Гелгуд Антоний // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Xsięga pamiątkowa w 50-letnią rocznicę powstania roku 1830 zawierająca spis imienny dowódzców i sztabs-oficerów, tudzież oficerów, podoficerów i żołnierzy Armii Polskiej w tymż roku Krzyżem Wojskowym «Virtuti Militari» ozdobionych, Lwów 1881, s. 128. (польск.)