Антон Іванавіч Войцік
Антон Іванавіч Войцік (псеўданім: А.Войніч; 1898, в. Вярэнькі Параф’янаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні — 28 сакавіка 1948) — журналіст, рэдактар, перакладчык. Муж Зоські Верас.
Антон Іванавіч Войцік | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 1948 |
Пахаванне | |
Жонка | Зоська Верас |
Дзеці | Галіна Антонаўна Войцік |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, рэдактар, перакладчык |
Біяграфія
правіцьЗ 17 гадоў працаваў рабочым ва Украіне, у рыбалоўнай арцелі ў Саратаве. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. У 1918—1923 гадах — арганізатар спажывецкіх кааператываў у Параф’янаўскай воласці, беларускі агітатар падчас выбарчай кампаніі ў Сойм 1922 года. З 1924 годзе ў Вільні як журналіст, затым рэдактар газеты «Сялянская праўда». Арыштаваны польскай дэфензівай у 1924 годзе пасля выдання 50-га нумару газеты. Віленскім акруговым судом прыгавораны да 2-х гадоў турмы. Сядзеў у Лукішках. У зняволенні перакладаў з рускай і ўкраінскай моваў апавяданні і навукова-папулярныя нарысы, потым апублікаваныя ў часопісе «Заранка». У рукапісе захаваўся пераклад аповесці К. Гамсуна «Голад». У 1930 і 1936 гадах падвяргаўся судоваму праследу як выдавец беларускіх адрыўных календароў. Пасля 2-й сусветнай вайны ў Літоўскай ССР быў кіраўніком рэспубліканскага аддзела Саюздруку. У ЦДА Літвы захоўваюцца 2 судовыя справы Войціка.
Пахаваны на Панарскіх могілках побач з жонкай[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Войцік Галіна. Зоська Верас. — Вільня: Выдавецтва беларусаў Літвы "Рунь", 2002. — (Партрэты Віленчукоў). Архівавана 15 верасня 2010.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.