Сялянская праўда
«Сялянская праўда» — заходнебеларуская газета. Выдавалася з 28 верасня да 17 снежня 1924 года ў Вільні на беларускай мове 3-ы разы на тыдзень. Рэдактар А. Войцік. Выкрывала палітыку польскага ўрада ў дачыненні да працоўных і нацыянальных меншасцей. Паказвала партызанскі рух у Заходняй Беларусі, нацэльвала масы на адстойванне сваіх палітычных і эканамічных правоў, на змаганне за беларускую школу, асвету, кааператывы. Крытыкавала беларускіх праўрадавых палітычных дзеячаў, творцаў «Беларускага грамадзянскага сабрання» С. Валэйшы, «Тымчасовай беларускай рады» Паўлюкевіч і інш. Асвятляла грамадска-палітычнае жыццё ў БССР. Змяшчала артыкулы Дрыгавіча (У. Талочкі), Я. Маразовіча, інтэрв’ю М. Чарвякова з А. Пшчолкам, рэцэнзіі на пастаноўкі Беларускай драматычнай майстроўні і інш. Выйшлі 34 нумары. Забаронена польскімі ўладамі.
«Сялянская праўда» | |
---|---|
Тып | газета |
Рэдактар | Антон Іванавіч Войцік |
Заснавана | 28 верасня 1924 |
Спыненне публікацый | 17 снежня 1924 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |