Аляксандр Раманавіч Пшчолка
Аляксандр Раманавіч Пшчолка (1869, в. Чарсцвяды, Лепельскі павет, Віцебская губерня, цяпер Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 1943; Псеўданімы і крыптанімы: Белорусс, А. Крицкий, А. П – ко, А. Р. П – ко) — беларускі празаік, публіцыст, этнограф.
Аляксандр Раманавіч Пшчолка | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Белорусс і А. Крицкий |
Дата нараджэння | 1869 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1943 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, адвакат, публіцыст, этнограф |
Мова твораў | беларуская |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і дзяка. Скончыў Віцебскую праваслаўную духоўную семінарыю (1890). Служыў у Віцебскім Маркавым манастыры (1890—1891), потым тры гады быў псаломшчыкам. З 1894 года выкладаў агародніцтва і садоўніцтва ў сельскагаспадарчай школе, працаваў народным настаўнікам у школе вёскі Арэхаўна. У 1900—1907 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Юр’еўскага універсітэта.
З 1907 года жыў у Вільні, працаваў у акруговым судзе. Напярэдадні Першай сусветнай вайны — ён міравы суддзя ў Себежы, у час вайны перабраўся ў Гарадок, дзе выкладаў гісторыю ў народнай школе.
У 1910 годзе ў Полацку А. Р. Пшчолка арганізаваў хор, які выконваў беларускія народныя песні, і беларускі тэатр[1]. З 1918 года працаваў адвакатам пры Полацкім губернскім судзе, выкладаў геаграфію ў Полацкім лясным тэхнікуме. З 1927 года жыў у Старой Таропе Калінінскай вобласці, займаў пасаду адваката ў мясцовым судзе. У 1937 годзе выйшаў на пенсію.
ТворчасцьПравіць
Друкаваўся з 1898 года ў «Витебских губернских ведомостях», пазней у газетах «Сельский вестник», «Минское слово», «Белорусская жизнь» і інш. Пісаў на беларускай і рускай мовах.
Выдаў больш за 10 кніг апавяданняў і нарысаў, дзе паказаў неўладкаванасць і бюракратызм мясцовых чыноўнікаў. У этнаграфічных нарысах апісваў народныя звычаі і абрады Лепельшчыны («Дзяды», «Мікітавы хаўтуры», «Зажынкі і абжынкі», «Беларускія святы»).
Пад рэдакцыяй А. Р. Пшчолкі ў 1910[2] годзе выдадзена паэма «Тарас на Парнасе».
Зноскі
- ↑ Пшчолка Аляксандр Раманавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ Беларусь, 1995
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 149. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 12. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Пшчолка Аляксандр // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 5. Пестрак — Сяўрук. — 480 с.; іл.. — ISBN 5-85700-168-4. — С. 85.
- Пшчо́лка Аляксандр Раманавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 610. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.