Антон Ігнатавіч Зянкевіч
Антон Ігнатавіч Зянкевіч (1888, Дзісна Віленскай губ., цяпер Міёрскі раён Віцебскай вобл. — 1949, Глыбокае) — беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч.
Антон Ігнатавіч Зянкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1949 |
Месца смерці | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1888 годзе ў Дзісне. Паходзіў з шляхецкай сям’і.
Вучыўся ў Сестранцэвіцкім павятовым вучылішчы ў Пецярбургу. У 1905 паспяхова здаў уступныя экзамены ў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. Аднак з-за адсутнасці вольных месцаў прыняты ў лік семінарыстаў толькі ўвосень 1907. Падчас вучобы ў Вільні далучыўся да беларускага нацыянальна-культурнага руху. Пасвечаны ў святары 10.6.1911. Потым вывучаў філасофію ў Інсбруку (Аўстрыя). Доктар тэалогіі.
З 1917 служыў у Дзісенскім дэканаце. У жніўні 1918 удзельнічаў у з’ездзе каталіцкіх святароў Віленшчыны, які прыняў пастанову пра шырокае ўжыванне беларускай мовы ў набажэнствах у касцёле. На пачатку 1920-х служыў у касцёле Святога Стафана?! ў Вільні. Выступаў у абарону беларускага святара Міхаіла Пятроўскага, арыштаванага ў 1921 польскімі ўладамі. З 1924 дэкан і пробашч у парафіі Глыбокае. Адзін з 15 беларускіх святароў, якія 19.5.1925 на агульнапольскай канферэнцыі біскупаў выступілі ад імя беларускага духавенства з мемарыялам у справе беларусізацыі нацыянальнага рэлігійнага жыцця. У 1928 прызначаны прэфектам рэлігіі ў Глыбоцкай гімназіі імя Т. Чацкага. У 1931 абраны кансультантам у святарскую сінадальную раду пры Віленскай мітрапалітальнай курыі. Праследваўся польскімі ўладамі.
У гады Другой сусветнай вайны па-ранейшаму ўзначальваў Глыбоцкі дэканат. Нягледзячы на варожыя адносіны і непрыхільнасць мясцовых польскіх каталіцкіх святароў і польскіх вернікаў, шырока выкарыстоўваў беларускую мову ў душпастырскай дзейнасці.
Памёр у 1949 годзе.
Літаратура
правіць- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад. Ю. Гарбінскі. — Мн.- Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3