Антоні Сяліцкі
Антоні Сяліцкі (польск.: Antoni Sielicki; ? — каля 1814) — полацкі пасол Чатырохгадовага Сойма.
Антоні Сяліцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Род | Сяліцкія[d] | ||||||
Бацька | Юзаф Сяліцкі | ||||||
Маці | Марыяна з Цеханавецкіх[d] | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Сяліцкіх герба «Корчак». Дата нараджэння невядомая, бацькі — Юзаф Сяліцкі і Марыя з Цеханавецкіх.
Як і бацька, належаў да каралеўскай партыі. На перадсоймавым сойміку 1788 года быў абраны паслом Полацкага ваяводства дзякуючы высілкам свайго бацькі, жамойцкага біскупа Гедройца, а таксама непасрэдна караля Станіслава Аўгуста, які праз пісара літоўскага Сулістроўскага ўгаварыў апанента Сяліцкіх на гэтых выбарах — Тадэвуша Жабу — зняць сваіх кандыдатаў.
На Сойме быў абраны адным з сакратароў Сойма з боку ВКЛ. У дыскусіі, датычнай Ваеннага Дэпартамента Пастаяннай Рады, бараніў Дэпартамент (прамаўляў з гэтай нагоды 3 лістапада 1788 г.), але калі ў 1789 г. дайшло да ліквідацыі самой Рады, перайшоў на бок апазіцыі і галасаваў за яе скасаванне (прамова 5 лютага 1789 г.).
Вясной 1789 г. выехаў на полаччыну да жонкі і хворага бацькі. Аднак сам захварэў і на некалькі тыдняў з’ехаў за мяжу лекавацца. У пачатку 1790 г. вярнуўся на Сойм, дзе выступаў у абарону сялян, на якіх, па яго словах, шляхта накладала вельмі вялікія падаткі.
На працягу 1789—1793 гг. спрабаваў атрымаць якую-небудзь пасаду ў ВКЛ, але дарэмна. Нават кашталянства полацкае пасля смерці яго бацькі дасталося не яму.
1793 г. — атрымаў ордэн святога Станіслава.
На другую кадэнцыю Сойма выбраны не быў. Затое разам з Т. Жабам паўплываў на тое, што на полацкім сойміку 18 жніўня 1791 г. полацкая шляхта прыняла Канстытуцыю 3 мая.
У 1791—1793 гг. спрабаваў развесціся з жонкай (імя невядомае), не вяртаючы пасага.
1798—1800 гг. — маршалак шляхты Полацкага павета.
Валодаў маёнткамі ў Дзісенскім і Лепельскім паветах з вёскамі Чарневічы, Селішчы (Седлішчы) і магчыма Саланевічы.
Літаратура
правіць- Ewa Danowska. Sielicki Antoni. // Polski Słownik Biograficzny. Tom XXXVI W-wa-Kraków 1995—1996, с. 591—592