Антон Дзянісавіч Блюднік

Антон Дзянісавіч Блюднік (нар. 3 верасня 1956, в. Восава, Лідскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Аграрнай партыі.

Антон Дзянісавіч Блюднік
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта[d]
1995 — 1998
Нараджэнне 3 верасня 1956(1956-09-03) (68 гадоў)
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.

Працаваў намеснікам старшыні калгаса імя Гагарына, старшынём калгаса імю Чапаева Лідскага раёна. Старшыня Лідскага райвыканкама (1995—1998). Вызвалены ад пасады па вінавачанні ў нямэтавым марнаванні сродкаў, што не было пазнее даказана.

У 1995 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання ад Лідскай сельскай выбарчай акругі № 135 Гродзенскай вобласці[1]. Быў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання, чаленам Камісіі па бюджэце і фінансах.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. — Мн., 1997.