Антон Кабак
Антон Кабак (нар. 1925) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гг. у Маладзечанскай вобласці, кіраўнік ільянскай групы арганізацыі «Чайка»[1].
Антон Кабак | |
---|---|
Дата нараджэння | 1925 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1925 годзе ў в. Сачыўкі Вілейскага павета (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці). Пасля Другой сусветнай вайны ў 1946 г. паступіў на дзённае аддзяленне Ганцавіцкага педнавучылішча ў Пінскай вобласці.
У тым жа годзе далучыўся да падпольнай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы і годнасць беларусаў, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі. Па заданні Цэнтра Беларускага Вызваленчага Руху (ЦБВР) быў упаўнаважаны заснаваць падпольную групу ў былым Ільянскім раёне Маладзечанскай вобласці.
У сярэдзіне 1947 года арганізацыя была выкрытая ў сувязі з дэканспірацыяй Саюза вызвалення Беларусі, які выдаў савецкі агент Алесь Бажко. У выніку «Чайка» была выкрытая, бо з СВБ некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь праз канспірацыйную памылку. Антон Кабак быў арыштаваны савецкімі спецслужбамі 7 лістапада 1947 г., засуджаны вайсковым трыбуналам войскаў МУС Беларускай акругі ў Мінску 21 лістапада 1947 г. на 10 гадоў зняволення ў канцлагерах і 3 гады пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у турмах Мінску і канцлагерах Сібіру.
Далейшы лёс не вядомы.
Зноскі
- ↑ http://slounik.org/154804.html Біяграфія Антона Кабака
Літаратура
правіць- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.