Антыаксіданты
(Пасля перасылкі з Антыаксідант)
Антыаксіда́нты, антыакісляльнікі — прыродныя ці сінтэтычныя рэчывы, якія затрымліваюць акісляльныя працэсы ў арганічных рэчывах.
Механізм дзеяння найбольш пашыраных антыаксідантаў (араматычных амінаў, фенолаў, нафтолаў, сульфідаў, фасфітаў) заснаваны на іх уласцівасці абрываць ланцуговую хімічную рэакцыю акіслення ў выніку ўзаемадзеяння з актыўнымі радыкаламі і прамежкавымі прадуктамі.
Прадухіляюць, напрыклад, стварэнне палімераў, асмаленне паліва, прагарканне тлушчаў і інш. Некаторым антыаксідантам уласцівы сінергізм.
Прыродныя антыаксіданты — вітаміны Е, выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).