Аня Поганчава
А́ня По́ганчава, нямецкі варыянт — Аня Поганч (н.-луж.: Anja Pohončowa, ням.: Anja Pohontsch; нар. 1970, Фечаў, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — лужыцкая грамадская дзяячка, вучоны-лінгвіст, навуковы супрацоўнік Сербалужыцкага інстытута, ніжнялужыцкая журналістка, рэдактар і тэлевядучая праграмы на ніжнялужыцкай мове «Łužyca», якая выходзіць у Баўцэнскай сербалужыцкай радыёстанцыі Rundfunk Berlin-Brandenburg (RBB). Старшыня сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі Маціца сербская (з 2020 года).
Аня Поганчава | |
---|---|
Род дзейнасці | тэлевядучая, мовазнаўца |
Дата нараджэння | 1970[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 1970 годзе ў ніжнялужыцкай камуне Веташаў. Вучылася ў ніжнялужыцкай сярэдняй школе. Сярднюю адукацыю атрымала ў ніжнялужыцкай гімназіі ў Котбусе. З 1984 па 1994 гады вывучала русістыку і сарабістыку ў Лейпцыгскім універсітэце. Абараніла доктарскую навуковую ступень у Дрэздэнскім тэхнічным універсітэце. Пасля арганізацыі на радыёстанцыі Rundfunk Berlin-Brandenburg (RBB) тэлепраграмы «Łužyca» на ніжнялужыцкай мове была яе тэлевядучай да 2001 года. З сярэдзіны 2005 года з’яўляецца рэдактарам гэтай праграмы. З 1999 года з’яўляецца навуковым супрацоўнікам Сербалужыцкага інстытута ў Будзішыне і чаргуе вядзенне праграмы са сваім калегам Хрысціянам Матэе.
Уваходзіла ў рэдакцыю энцыклапедыі «Sorbisches Kulturlexikon», якая выйшла ў 2014 годзе.
З’яўляецца членам Верхнялужыцкай моўнай камісіі і членам Камісіі лінгвістычнай бібліяграфіі (Kommission für linguistische Bibliographie) Міжнароднага славянскага камітэта (Internationalen Slawistenkomitee). Уваходзіць у склад Савета сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Маціцы сербскай»
Асноўныя творы
правіць- Geschichte und Gegenwart der obersorbischen Schriftsprache
- Lexikologie, Wortbildung und Lexikografie des Obersorbischen, moderne Terminologie im Obersorbischen
- Bibliografie der sorbischen Sprachwissenschaft
Зноскі
- ↑ Anja Pohontsch // NUKAT — 2002.
- ↑ Anja Pohontsch // Bibliografie dějin Českých zemí — 1905.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123762456 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Літаратура
правіць- Sorbisches Kulturlexikon. Herausgegeben von Franz Schön und Dietrich Scholze unter Mitarbeit von Susanne Hose, Maria Mirtschin und Anja Pohontsch, Bautzen 2014, 579 S.
- Deutsch-niedersorbisches Schulwörterbuch , Bautzen 2012 (Mitautoren: Erwin Hannusch, Manfred Starosta)
- Z labyrinta serbšćiny. Bjesady wo rěči (= Aus dem Labyrinth der sorbischen Sprache. Sprachglossen), Bautzen 2009, 192 s. (Mitautorinnen: Jana Šołćina, Sonja Wölkowa)
- Dołojcne serbojstwo we łužyskich casopisach 1793—1941 (Hrsg.) (= Das Niederlausitzer Wendentum in Lausitzer Zeitschriften 1793—1941), Budyšyn 2007, 390 s.
- Deutsch-obersorbisches Wörterbuch neuer Lexik , Bautzen 2006, 193 s. (Mitautoren: Helmut Jentsch, Jana Schulz)
- Der Einfluss obersorbischer Lexik auf die niedersorbische Schriftsprache, Bautzen 2002, 386 s. (Spisy Serbskeho instituta; 30)
Спасылкі
правіць- Бібліяграфія (ням.)
- Біяграфічныя звесткі на сайце Сербалужыцкага інстытутаАрхівавана 23 сакавіка 2016. (ням.)