Sorbisches Kulturlexikon, назва ў верхнялужыцкай версіі — Serbski kulturny leksikon — nowa pomocka w slawistiskim slědźenju (SKL, Энцыклапедыя культуры лужыцкіх сербаў — новы даведнік ў славянскім даследаванні) — сучасная навукова-папулярная ўніверсальная энцыклапедыя на нямецкай мове, прысвечаная адзінай аўтахтоннай славянскай меншасці сучаснай Германіі.

Энцыклапедыя культуры лужыцкіх сербаў
ням.: Sorbisches Kulturlexikon, в.-луж.: Serbski kulturny leksikon – nowa pomocka w slawistiskim slědźenju
Аўтар Dietrich Scholze[d] і Аня Поганчава
Жанр энцыклапедыя
Мова арыгінала нямецкая
Выдавецтва Домавіна (выдавецтва)
Выпуск 2014
Месца публікацыі Баўтцэн
ISBN 978-3-7420-2229-5

Энцыклапедыя была падрыхтавана ў Сербалужыцкім інстытуце пад кіраўніцтвам Дзітрыха Шолты і Франца Шэна ў супрацоўнцтве з Сусанай Газынай, Марыяй Мерчынавай і Аняй Поганчавай[1]. Работа над кнігай вялася на працягу дзесяці гадоў[2]. Энцыклапедыя выйшла ў 2014 годзе ў выдавецтве «Домавіна».

Энцыклапедыя ўтрымлівае 230 артыкулаў, напісаных 80 аўтарамі, 700 ілюстрацый і карт[3]. Лексікон закранае 150-гадовы гістарычны перыяд[3] і апісвае розныя аспекты сарабістыкі: сербалужыцкі алфавіт і літаратуру, музычную культуру, біяграфіі лужыцкіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў, гісторыю розных лужыцкіх рэгіёнаў, асобных населеных пунктаў, лінгвістыку і сучаснае сацыяльнае становішча лужычан.

Зноскі

  1. Po lětdźesatk trajacym dźěle wuńdźe Serbski kulturny leksikon(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018. Праверана 8 сакавіка 2022.
  2. Franz Schön / Dietrich Scholze (Hgg.): Sorbisches Kulturlexikon
  3. а б Serbski kulturny leksikon — nowa pomocka w slawistiskim slědźenju

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць