Serbske Nowiny (бел.: Сербалужыцкія Навіны, Сербалужыцкія Весткі) — вячэрняя газета, якая выдаецца ў Верхняй Лужыцы (усходняя частка федэральнай зямлі Саксонія ў Германіі). Адзіная штодзённая газета, якая друкуецца на верхнялужыцкай мове. Выдавец газеты — Нацыянальнае выдавецтва Домавіна (в.-луж.: Ludowe Nakładnistwo Domowina), якое з’яўляецца часткай сербалужыцкага нацыянальнага аб’яднання «Домавіна», размешчанага ў Баўтцэне. Газета мае каля 2000 падпісчыкаў. Выданне газеты падтрымліваецца за кошт Фонда сербалужыцкага народа, які фінансуецца федэральным урадам Германіі і ўрадамі зямель Саксонія і Брандэнбург. Газета выходзіць пяць разоў на тыдзень[2]. Раз на месяц выходзіць нямецкамоўны дадатак.

Serbske Nowiny
Выява лагатыпа
Тытульны ліст газеты ад 7 студзеня 1899 года
Тытульны ліст газеты ад 7 студзеня 1899 года
Арыгінальная
назва
в.-луж.: Serbske Nowiny
Тып газета
Выдавец Домавіна (выдавецтва)
Галоўны рэдактар Q10708384? і Бенедыкт Дырліх
Заснавана 1921
Мова верхнялужыцкая
Галоўны офіс
Вэб-сайт serbske-nowiny.de

Гісторыя правіць

Гісторыя выдання газеты Serbske Nowiny пачынаецца з часоў сербалужыцкага нацыянальнага адраджэння XIX стагоддзя, калі ў Баўтцэне ў 1842 годзе быў пачаты выпуск штотыднёвага часопіса на верхнялужыцкай мове Tydźenska Nowina (бел.: Штотыднёвая Навіна, Штотыднёвая Вестка). Рэдактарамі штотыднёвіка былі Г. Зейлер і Я. А. Смолер, у 18501854 гадах Я. А. Смолер быў таксама выдаўцом Tydźenska Nowina[3]. З 1854 года часопіс «Tydźenska Nowina» быў перайменаваны ў Serbske Nowiny, а з 1921 года замест часопіса выдаецца штотыднёвая газета пад той жа назвай.

З самага пачатку газета цярпела перашкоды з боку ўлад дзяржавы. Савет горада Будзішын, выдаючы канцэсію на выданне газеты, забараніў рэдакцыі займацца палітычнымі справамі. Гэта абмяжоўвала магчымасці распаўсюджвання выдання.

Часы Веймарскай рэспублікі былі перыядам пікавага развіцця газеты. Дзякуючы высокай якасці артыкулаў яна здабыла шмат новых чытачоў. У тыя часы панавала свабода масавай інфармацыі, адсутнічала цэнзура і абмежаванні палітычнай публіцыстыкі. «Сербскія навіны» ахопліваюць шырокае кола пытанняў: палітыка, культура, забавы. Газета паслядоўна абараняла палітычныя і культурныя правы лужычанаў.

Пасля прыходу да ўлады нацыстаў незалежная палітычная лінія стала немагчымай. У 1937 годзе выпуск газеты быў спынены з нагоды непадпарадкавання рэдакцыі газеты нацысцкім уладам.

Зноў газета пачала выдавацца ў ГДР з 1947 года пад іншай назвай — Nowa Doba (бел.: Новы час, Новая Эпоха). У 1990 годзе газеце была вернута яе першапачатковая назва Serbske Nowiny[2].

Рэдактары правіць

Зноскі

  1. https://www.serbske-nowiny.de/ Праверана 12 лістапада 2023.
  2. а б Serbske Nowiny (англ.)(недаступная спасылка). — About us. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2015.
  3. Лаптева Л. П., Кунце П. История серболужицкого народа. — С. 14.

Літаратура правіць

  • Völkel M. Serbske nowiny a časopisy w zašłosći a w přitomnosći. — Bautzen: Nakł. Domowina, 1984.
  • Rauch, Walter J. Presse und Volkstum der Lausitzer Sorben. (Marburger Ostforschungen, Bd. 9). Würzburg, 1959.
  • А. А. Гугнин. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней / Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений. — М., 1997. — С. 153. ISBN 5-7576-0063-2

Спасылкі правіць

  • Serbske Nowiny (верхнялуж.). — Сайт газеты Serbske Nowiny.