Аніва (горад)
горад у Расіі
Ані́ва (руск.: Анива, у 1886—1905 — Лютога, у 1905—1946 — Рудака) — горад (з 1946 г.) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Аніўскага раёна Сахалінскай вобласці. Насельніцтва 8,1 тыс. чал. (2005). Заснаваны як вёска ў 1886 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на поўдні вострава Сахалін, пры ўпадзенні ракі Лютогі, у бухту Ласосяў (заліў Аніва), за 37 км на поўдзень ад горада Южна-Сахалінск.
У горадзе размешчаныя прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Асновай эканомікі горада з’яўляецца рыбалоўства. Вядзецца прамысловая здабыча гарбушы, кеты. Чыгуначная станцыя ў цяперашні час не існуе ў сувязі з ліквідацыяй чыгуначнай лініі.
Насельніцтва
правіцьЗноскі
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 57. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)