Ке́та (Oncorhynchus keta) — прахадная чырвоная рыба, найбольш масавы і шырока распаўсюджаны від з роду ціхаакіянскіх ласосяў. Аб’ект промыслу.

Кета
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oncorhynchus keta (Walbaum, 1792)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161976
NCBI  8018
EOL  46563136

Апісанне правіць

Даўжыня цела — да 1 м, маса — да 14 кг. Адрозніваюцца дзве сезонныя формы: летняя і асенняя (больш буйная).

Шчэлепных тычынак 19—25, шчэлепных прамянёў 12-15. Ад іншых відаў ціхаакіянскіх ласосяў адрозніваецца вялікай колькасцю піларычных прыдаткаў (да 185).

Пашырэнне правіць

Пашырана ў паўночнай частцы Ціхага акіяна: каля азіяцкіх берагоў ад Чукоткі да Карэі і в-ва Хонсю, каля амерыканскіх — ад Аляскі да Каліфорніі. У невялікай колькасці дасягае рэк басейна Паўночнага Ледавітага акіяна, ад р. Лена да р. Макензі.

Асаблівасці біялогіі правіць

 
Кета ідзе на нераст па горнай рацэ, Брытанская Калумбія, Канада.

Дарослыя жывуць у моры, нерастуюць у рэках: летняя форма — у ліпені—жніўні, асенняя — у кастрычніку—снежні. Звычайна ва ўзросце 4-6 год ідзе на нераст у рэкі. У час нерасту набывае «шлюбнае» убранне, змяняецца афарбоўка цела, на спіне з’яўляецца горб, сківіцы згінаюцца, зубы моцна павялічваюцца; асабліва ярка гэтыя прыкметы праяўляюцца ў самцоў. Пасля нерасту гіне.

Маляўкі кормяцца беспазваночнымі, дарослыя ў моры — рыбай.

Плоднасць каля 3—4 тыс. ікрынак. Ікра аранжавая, да 9 мм у дыяметры.

Промысел правіць

 
Кета на блюдзе, Хакайда.

Каштоўны аб’ект промыслу і развядзення.

Літаратура правіць