Майкл Джозеф (англ.: Michael Joseph, па-корнску: Mighal Josep), больш вядомы як Ан Гоф (па-корнску: an Gof альбо an Gov — «каваль») (памёр 24 чэрвеня 1497) — адзін з правадыроў Корнскага паўстання 1497 года. Гэтае паўстанне было паднятае ў Лондане пасля таго, як англійскі кароль Генрых VII павысіў падаткі для барацьбы з Шатландыяй. Корнцы лічылі гэта выключна пытаннем поўначы, якое іх не тычылася. Яны прайшлі маршам па Лондане. Паўстанцы спадзяваліся на падтрымку жыхароў Кенту, дзе адбылося паўстанне ў 1450 годзе, але іх падтрымлівалі неахвотна. 17 чэрвеня 1497 паўстанцкія сілы былі разбіты каралеўскім войскам непадалёк ад ракі Равенсборн (англ.: Ravensbourne). Пасля бітвы Ан Гоф уцёк у Грынвіч, але быў схоплены і кінуты ў Таўэр. Пасля падаўлення паўстання Ан Гоф пэўны час знаходзіўся пад арыштам у Таўэры, а пасля быў павешаны разам з яшчэ адным лідарам паўстанцаў, Томасам Фламанкам. Перад самым пакараннем Ан Гоф сказаў, што пакідае па сабе «вечнае імя і славу трывалую і неўміручую». Галовы Ан Гофа і Фламанка былі пасля выстаўленыя на Лонданскім мосце.

Ан Гоф
an Gof
Мемарыяльная дошка Ан Гофу і Фламанку на корнскай і англійскай мовах
Імя пры нараджэнні Michael Joseph
Род дзейнасці адзін з правадыроў Корнскага паўстання
Дата нараджэння XV стагоддзе
Дата смерці 27 чэрвеня 1497
Месца смерці
Грамадзянства

У 1997 годзе, калі споўнілася 500 год ад часоў паўстання, па маршруце паўстанцаў прайшлі ўдзельнікі грамадскай акцыі «Keskerdh Kernow 500». Каля царквы Святога Кеверна (англ.: St Keverne) быў усталяваны помнік, у мясцовасці Блэкхэт (англ.: Blackheath) — мемарыяльная дошка Ан Гофу і Фламанку.

Зноскі

Спасылкі

правіць