Апалінарый Ваньковіч
Апалінарый Янавіч Ваньковіч (? — 15 чэрвеня 1857, Дрэздэн) — дзяржаўны дзеяч, памешчык.
Апалінарый Ваньковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Караль Гутэн-Чапскі | ||||||
Смерць |
15 чэрвеня 1857 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ваньковічы | ||||||
Бацька | Ян Ваньковіч | ||||||
Маці | Тэадора Пёра[d] | ||||||
Жонка | Ізабела з Абуховічаў[d] | ||||||
Дзеці | Леў Апалінарыевіч Ваньковіч | ||||||
Член у |
Біяграфія
правіцьНалежаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс». Сын Яна Адамавіча Ваньковіча.
З 1 ліпеня па 5 жніўня 1812 г. быў сябрам аддзела харчавання ў адміністрацыйнай камісіі Мінскага дэпартамента. У 1814—1818 г. — мінскі павятовы маршалак. Купіў ад Ст. Ратынскага в. Востраў над Бярэзінкай у Ігуменскім павеце, якую потым пакінуў сыну (у 1860 было 2 747 дзесяцінаў зямлі, 328 муж. і 355 жан. душ).
Член масонскіх ложаў «Паўночная паходня», «Гара Табар», ніжэйшага капітула «Святыні Спакою».
Памёр 15 чэрвеня 1857 года ў Дрэздэне, там пахаваны.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Ізабэлай з Абуховічаў. Меў сына Леана (Лявон, нар. 21.07.1831), камер’юнкер двара расійскага і маршалак шляхты Мінскага павета, жонка П. Манюшка.
Літаратура
правіць- Швед, В. В. Ваньковіч Апалінары Янавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.