Апеграфа
Апе́графа (Opegrapha) — род лішайнікаў сямейства рачэліевых.
Апеграфа | |||||||||||||||||||
![]() Апеграфа чорная (Opegrapha atra) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Opegrapha Ach. | |||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Слаявіна ў выглядзе шараватай або матавай скарынкі, прымацаваная да субстрату гіфамі. Пладовыя целы нібы ўрэзаны ў слаявіну, авальныя ці падоўжаныя, маюць добра выяўлены край. Сумкі булавападобныя з 8 спорамі, танкасценныя. Споры падоўжаныя, да іголкападобных, прамыя або выгнутыя, папярочна-чатырохклетачныя. Водарасці размяшчаюцца хаатычна.
ПашырэннеПравіць
Пашыраны ў розных раслінна-кліматычных зонах. На Беларусі найбольш вядомыя апеграфа чорная (Opegrapha atra) і апеграфа матавая (Opegrapha diaphora). Растуць на ствалах і галінках клёна, граба, асіны, ясеня. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і вясной.
ЗначэннеПравіць
Індыкатары забруджвання навакольнага асяроддзя.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Апеграфа // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.