Аперацыя «Каверы»

Аперацыя «Каверы» (хіндзі: कावेरी, транскрыпцыя: Kaaveree, літ. «рака Каверы  (англ.)») — аперацыя ўрада Індыі па эвакуацыі суайчыннікаў з Судана. Вываз індыйскіх грамадзян пачаўся на фоне сутыкненняў паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала[1][2].

Аперацыя «Каверы»
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023), Эвакуацыя замежнікаў з Судана (2023)
Дата з 24 красавіка па 5 мая 2023
Дата пачатку 24 красавіка 2023
Месца  Судан
Прычына пачатак баявых дзеянняў
Удзельнікі

Міністэрства замежных спраў Індыі  (англ.)
Узброеныя сілы Індыі  (англ.):

Вынік 3862 чал. вывезены

Перадгісторыя правіць

Баявыя дзеянні ў Судане ўспыхнулі 15 красавіка 2023 года, спачатку ахапіўшы сталіцу, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі Сіл аператыўнай падтрымкі ў шэрагі арміі.

Успышка гвалту заахвоціла свет сачыць за сітуацыяй у Судане, а ўрады дзяржаў перайсці да выратавання сваіх грамадзян з «гарачай кропкі». Аднак сама эвакуацыя была абцяжарана з-за баявых дзеянняў у сталічным Хартуме, асабліва ў міжнародным аэрапорце і вакол яго. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна ў 650 км на паўночны ўсход ад Хартума[3], адкуль замежнікі вывазіліся па паветры альбо караблямі. Іншыя эвакуацыі праводзіліся праз наземныя пагранпераходы.

Падчас баёў тысячы індыйцаў затрымаліся ў сталічным Хартуме[4]. Каля 500 грамадзян краіны трапілі ў горад Порт-Судан[5]. Усяго ў краіне на той момант знаходзілася 4000 грамадзян Індыі[6].

Правядзенне правіць

Улады, каб выратаваць суайчыннікаў, накіравалі два ваенных транспартніка Lockheed C-130 Hercules і ваенны карабель INS Sumedha  (англ.)[5]. Пазней стала вядома, што падключаны таксама INS Teg  (англ.)[7].

25 красавіка па моры на INS Sumedha[7] было вывезена 278 індыйцаў[8]. У наступны час эвакуацыя працягвалася па паветры.

У ноч з 27 на 28 красавіка з Вадзі-Саідна выляцеў C-130J з 121 інцдыйцам. Рэйс быў небяспечным, бо ў гэтым раёне вяліся баявыя дзеянні (пазней тут трапіць пад абстрэл турэцкі самалёт[9]). Борт ляцеў без агнёў узлётна-пасадачнай паласы на зямлі і без навігацыйных сродкаў пасадкі. Набліжаючыся да паветранай гавані, пілоты выкарыстоўвалі свае бартавыя электрааптычныя і інфрачырвоныя датчыкі, каб пераканацца, што ўзлётна-пасадачная паласа вольная ад перашкод і паблізу няма варожых сіл. Пры пасадцы рухавікі самалёта працягвалі працаваць, пакуль восем узброеных камандас дапамагалі пагрузіць людзей. Узлёт з Вадзі-Саідна ажыццяўляўся з дапамогай прыбораў начнога бачання[10].

Цалкам за 28-га чысла вывезена 754 грамадзян Індыі. Сярод выратаваных — супрацоўнік французскай дыпмісіі, а таксама яго сям’я[10].

2 мая праведзена эвакуацыя 231 індыйца[11].

4 мая Індыя завяршыла эвакуацыю прадстаўнікоў племя хакі-пікі з штата Карнатака. Эвакуіраваныя былі размешчаны ў школе ў Порт-Судане, а затым адпраўлены самалётам у Джыду[12]. 5 мая апошні самалёт ВПС Індыі вярнуўся дадому з 47 пасажырамі. Было абвешчана аб заканчэнні аперацыі[13].

Зноскі

  1. India launches Operation Kaveri to evacuate its nationals from Sudan (англ.). Deccan Herald (24 красавіка 2023).
  2. India launches Operation Kaveri to evacuate stranded citizens from war-hit Sudan(нявызн.). The Hindu (24 красавіка 2023).
  3. "Which countries have evacuated nationals from Sudan?". Al Jazeera [англійская]. 2023-04-23. Праверана 2023-04-24.
  4. India Launches 'Operation Kaveri' to Evacuate Stranded Indians from Sudan (англ.). VOA. Праверана 25 красавіка 2023.
  5. а б "IAF planes on standby, INS Sumedha at Port Sudan as India seeks to expedite evacuation from Sudan". Economic Times [англійская]. 2023-04-22. Архівавана з арыгінала 23 April 2023. Праверана 2023-04-23.
  6. India Launches 'Operation Kaveri' to Evacuate Stranded Indians from Sudan (англ.). VOA. Праверана 25 красавіка 2023.
  7. а б India begins evacuation from Sudan; 278 Indians board naval ship to Jeddah (англ.). Hindustan Times (25 красавіка 2023). Праверана 25 красавіка 2023.
  8. First batch of 278 Indians leaves crisis-hit Sudan under Operation Kaveri (англ.). Deccan Herald (25 красавіка 2023). Праверана 25 красавіка 2023.
  9. "Sudan's army accuses RSF of shooting at Turkish evacuation plane outside Khartoum". Al Arabiya [англійская]. 28 April 2023. Праверана 2023-04-28.
  10. а б IAF pilots land aircraft on unlit runway to rescue 121. Tribune India. Праверана 29 April 2023.
  11. Sudan crisis: 231 Indians reach Ahmedabad from Jeddah (англ.). The Hindu. Праверана 2 May 2023.
  12. Bhattacherjee, Kallol (4 May 2023). "Operation Kaveri | India completes risky evacuation of most of the Hakki Pikki tribe members from Sudan". The Hindu [Indian English]. The Hindu. Праверана 4 May 2023.
  13. भाषा, पीटीआई- (6 मई 2023). "खत्म हुआ 'ऑपरेशन कावेरी'! सेना की 17 उड़ानें, नौसेना के 5 जहाज, सूडान से वापस आए 3862 भारतीय". www.abplive.com [хіндзі]. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)