Эвакуацыя замежнікаў з Судана (2023)

Эвакуацыя замежнікаў з Судана (красавік—май 2023 года) — комплекс мерапрыемстваў па вывазе дыпламатычнага персаналу і замежных грамадзян на фоне канфлікту паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) і ваенізаванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі» (САП). Выратаванне людзей з ахопленай баявымі дзеяннямі краіны праводзіцца пры садзейнічанні ўдзельнікаў супрацьстаяння, а ў шэрагу выпадкаў — вайскоўцаў з іншых краін.

Эвакуацыя замежнікаў з Судана
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023)
Саудаўскія жанчыны-вайскоўцы падчас вывазу замежнікаў з Джыды, 26 красавіка 2023.
Саудаўскія жанчыны-вайскоўцы падчас вывазу замежнікаў з Джыды, 26 красавіка 2023.
Дата з 19 красавіка па сярэдзіну мая 2023 (асноўныя мерапрыемствы)
Дата пачатку 19 красавіка 2023
Месца  Судан
Прычына пачатак баявых дзеянняў
Удзельнікі краіны свету
Траўмы 1 супрацоўнік дыпмісіі Егіпта і 1 французскі вайсковец
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уводзіны правіць

Успышка гвалту ў сярэдзіне красавіка 2023 года заахвоціла свет сачыць за сітуацыяй у Судане, а ўрады дзяржаў перайсці да выратавання сваіх грамадзян з «гарачай кропкі». У краіне на той момант знаходзілася вялікая колькасць замежнікаў. Самымі буйнымі групамі былі амерыканцы (16 000 чалавек, большасць з якіх мелі падвойнае грамадзянства[1]) і егіпцяне (10 000 чалавек[2]). Аднак сама эвакуацыя была абцяжарана з-за баявых дзеянняў у сталічным Хартуме, асабліва ў міжнародным аэрапорце і вакол яго. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна за 650 км на паўночны ўсход ад Хартума[3], адкуль замежнікі вывазіліся па паветры альбо караблямі. Іншыя эвакуацыі праводзіліся праз наземныя пагранпераходы.

Ход падзей правіць

Красавік правіць

19 красавіка
Першай краінай, якая вывезла сваіх грамадзян (60 чалавек) з Судана, стала Японія[4][5]. У той жа дзень планаваўся вываз 150 немцаў[6], але з-за баёў гэта зрабіць не ўдалося[7].
22 красавіка
Дапамогу ў эвакуацыі замежнікаў, у тым ліку дыпламатаў, аказалі войскі УСС. Па паветры «гарачую кропку» пакінулі брытанцы, амерыканцы, французы і кітайцы[8][9]. Саудзіты арганізавалі вываз суайчыннікаў праз аэрапорт у г. Порт-Судан. Яны таксама дапамаглі з вывазам грамадзян іншых краін. Так, праз марскую гавань у Джыду на саудаўскіх караблях праведзена эвакуацыя 150 чалавек[10].
23 красавіка
Пры садзейнічанні амерыканскіх вайскоўцаў (6 верталётаў Boeing CH-47 Chinook  (англ.), атрад «марскіх коцікаў» і спецпрызн сухапутных сіл) з пасольства ЗША вывезены 100 дыпламатаў і грамадзян краіны[11]. Аперацыя была ўзгоднена з кіраўніцтвам САП[12]. Урад Вялікабрытаніі таксама эвакуіраваў свой дыпламатычны персанал[13], а ўлады Ірландыі накіравалі самалёт з вайскоўцамі ў суправаджэнні для 150 суайчыннікаў[14][15]. Пазней у той жа дзень Міністэрства замежных спраў Францыі абвясціла, што яму ўдалося эвакуіраваць каля 100 чалавек розных нацыянальнасцяў з Судана па паветры[16]. Аналагічныя мерапрыемствы па дапамозе ў вывазе грамадзян іншых краін правялі Італія, Іспанія і Іарданія. Замежнікаў яны пакінулі ў Джыбуці[2]. Турцыя арганізавала вываз сваіх грамадзян на аўтобусах[17] праз Вад-Медані[2]. Сухапутным шляхам выратаваліся таксама 436 егіпцян[18]. Адначасна стала вядома, што ўлады Германіі здолелі забраць суайчыннікаў самалётамі з Хартума[19].
24 красавіка
Самалётамі эвакуяваны 77 грамадзян і дыпламатаў ПАР (пры падтрымцы паўднёваафрыканскіх і суданскіх вайскоўцаў). Таксама 52 жыхара Лівана былі вывезены ваеннымі караблямі Саудаўскай Аравіі ў Джыду[20]. Паўднёвая Карэя ваенным транспартнікам вывезла 28 сваіх грамадзян разам з нявызначанай колькасцю грамадзян Японіі[21]. Індыя для выратавання суайчыннікаў разгарнула аперацыю пад кодавай назвай «Kaveri», накіраваўшы для эвакуацыі два самалёты і карабель[22].
25 красавіка
Для падтрымкі эвакуацыі карабель ВМС Індыі INS Teg прыбыў у Порт-Судан[23]; самалёт C-130 ВПС Вялікабрытаніі здзейсніў першы рэйс па эвакуацыі брытанскіх грамадзян з Судана. Як паведамлялася, аперацыю па выратаванню суайчыннікаў праводзілі 1400 вайскоўцаў[24].
26 красавіка
Міністэрства абароны ФРГ завяршыла аперацыю па эвакуацыі, перакінуўшы па паветры больш за 700 чалавек з Судана, у тым ліку каля 200 суайчыннікаў[25]; Міністэрства замежных спраў Шры-Ланкі абвясціла аб эвакуацыі першай групы грамадзян. У вывазе дапамогу аказалі Узброеныя Сілы Саудаўскай Аравіі[26].
27 красавіка
З Судана вывезлі 180 грамадзян Канады (пакінулі краіну на канадскім ваенна-транспартным самалёце C-130[27]) і 1300 грамадзян КНР (эвакуяваны на судне кітайскіх ВМС з Порт-Судана[28]).
28 красавіка
Ваенныя транспартнікі вывезлі 75 грамадзян Нарвегіі[29][30]. Таксама стала вядома, што шэсць грамадзян Беларусі, якія працавалі на суданскія кампаніі па прыватных кантрактах, выехалі праз сухапутную мяжу з Егіптам[31].
29 красавіка
На саудаўскіх караблях Судан пакінулі 40 расіян[32].

Далей правіць

2 мая
Стала вядома, што самалётам з краіны вывезлі 36 грамадзян Аўстраліі[33].
12 мая
Саудаўская Аравія заявіла аб заканчэнні сваёй эвакуацыі. Агулам улады краіны вывезлі 19 639 чалавек (8 455 замежнікаў і 11 184 суайчыннікаў)[34].
14 мая
Улады Емена эвакуіравалі 392 суайчыннікаў. Двума рэйсамі вывезены 197 грамадзян у партовы горад Адэн, а астатнія 195 чалавек — у кантраляваную хусітамі сталіцу Сану[35].
2 жніўня
Расія вывезла супрацоўнікаў свайго пасольства[36].
27 снежня
Егіпет абвясціў аб эвакуацыі 18 егіпетскіх студэнтаў і іх сваякоў з Вад-Медані[37].

Інцыдэнты правіць

23 красавіка ў Амдурмане пад авіяналёт трапіла калона з французскімі грамадзянамі, якіх суправаджалі байцы САП. Паводле паўстанцаў, самалёт яны збілі, але замежнікі вымушаны былі бегчы да свайго пасольства[38]. Пазней французскі бок заявіў, што падчас здарэння паранены 1 вайсковец[39].

У той жа дзень падчас мерапрыемстваў па эвакуацыі быў паранены супрацоўнік пасольства Егіпта[40][41].

28 красавіка на авіябазе Вадзі-Саідна абстраляны турэцкі эвакуацыйны самалёт. Борт меў патрэбу ў рамонце, бо была пашкоджана паліўная сістэма[42].

Зноскі

  1. "US has evacuated American diplomatic personnel from Sudan". CNN [англійская]. 2023-04-23. Праверана 2023-04-24.
  2. а б в Foreigners evacuated as factions battle in Sudan’s Khartoum (англ.). www.aljazeera.com (23 красавіка 2023). Праверана 23 красавіка 2023.
  3. "Which countries have evacuated nationals from Sudan?". Al Jazeera [англійская]. 2023-04-23. Праверана 2023-04-24.
  4. "Japan to evacuate its citizens from Sudan". Al Jazeera [англійская]. 2023-04-19. Архівавана з арыгінала 19 April 2023. Праверана 2023-04-19.
  5. Ninivaggi, Gabriele (2023-04-19). "SDF to evacuate Japanese citizens from Sudan as conflict rages". The Japan Times [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала April 19, 2023. Праверана 2023-04-19.
  6. "Germany cancels evacuation mission in Sudan - report". BBC [англійская]. 2023-04-19. Архівавана з арыгінала 17 April 2023. Праверана 2023-04-19.
  7. "Germany preparing to evacuate citizens: Ministry". Al Jazeera [англійская]. 2023-04-21. Архівавана з арыгінала 21 April 2023. Праверана 2023-04-21.
  8. "Sudan fighting: Foreign nationals to be evacuated". BBC News [брытанская англійская]. 2023-04-22. Архівавана з арыгінала 22 April 2023. Праверана 2023-04-22.
  9. "UK, US and others prepare to evacuate nationals from Sudan". The Guardian [брытанская англійская]. 2023-04-22. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 22 April 2023. Праверана 2023-04-22.
  10. "Saudis, other nationals evacuated from Sudan reach Jeddah". Aljazeera [брытанская англійская]. 2023-04-22. Архівавана з арыгінала 22 April 2023. Праверана 2023-04-22.
  11. "Sudan fighting: Special forces airlift US diplomats from Sudan". BBC News [брытанская англійская]. 2023-04-23. Праверана 2023-04-23.
  12. Biden confirms US embassy staff, families evacuated from Sudan (англ.). www.aljazeera.com (23 красавіка 2023). Праверана 23 красавіка 2023.
  13. UK military has evacuated diplomatic staff from Sudan: PM Sunak (англ.). www.aljazeera.com (23 красавіка 2023). Праверана 23 красавіка 2023.
  14. Defence Forces to help evacuate Irish people from Sudan RTÉ News, 2023-04-23.
  15. Defence Forces team being deployed to Sudan to help evacuate Irish citizens The Irish Times, 2023-04-23.
  16. France evacuates around 100 people from Sudan on first French flight (англ.). www.aljazeera.com (23 красавіка 2023). Праверана 23 красавіка 2023.
  17. Turkish evacuations have started: AJ correspondent (англ.). www.aljazeera.com (23 красавіка 2023). Праверана 23 красавіка 2023.
  18. Egypt evacuates 436 citizens from Sudan (англ.). Egypt Independent (24 красавіка 2023). Праверана 24 красавіка 2023.
  19. Germany evacuating citizens from Sudan (англ.). www.aljazeera.com (23 красавіка 2023). Праверана 24 красавіка 2023.
  20. Evacuation.
  21. "South Korean military aircraft evacuates citizens, Japanese nationals". Aljazeera [брытанская англійская]. 2023-04-24. Праверана 2023-04-25.
  22. "IAF planes on standby, INS Sumedha at Port Sudan as India seeks to expedite evacuation from Sudan". Economic Times [англійская]. 2023-04-22. Архівавана з арыгінала 23 April 2023. Праверана 2023-04-23.
  23. India begins evacuation from Sudan; 278 Indians board naval ship to Jeddah (англ.). Hindustan Times (25 красавіка 2023). Праверана 25 красавіка 2023.
  24. Sudan: First flight carrying Britons leaves African country - with two more to take place overnight (англ.). Sky News. Праверана 25 красавіка 2023.
  25. Germany ends Sudan evacuations, 700 people flown out (англ.). Aljazeera. Праверана 26 красавіка 2023.
  26. Thirteen Sri Lankans safely evacuated from violence-hit Sudan (англ.). adaderana.lk. Праверана 27 красавіка 2023.
  27. Canada carries out first evacuation flight from Sudan (англ.). Aljazeera. Праверана 27 красавіка 2023.
  28. About 1,300 Chinese citizens evacuated (англ.). Aljazeera. Праверана 27 красавіка 2023.
  29. Forsvarets bidrag til Sudan-evakueringen(нявызн.). Norwegian Armed Forces. Праверана 28 April 2023.
  30. Piloten fløy nordmenn ut av Sudan: − Vi kunne ha blitt beskutt(нявызн.). Verdens Gang. Праверана 28 April 2023.
  31. МИД: из Судана эвакуированы 6 белорусских граждан, 10 белорусов остаются в Хартуме, они в безопасности
  32. Около 40 россиян эвакуировались из Судана в Саудовскую Аравию
  33. Doran, Matthew. "RAAF rescue mission evacuates 36 Australians and their family members from Sudan". ABC News. Праверана 2 May 2023.
  34. Saudi Arabia Finalizes Humanitarian Evacuations from Sudan | The Embassy of The Kingdom of Saudi Arabia. www.saudiembassy.net. Праверана 3 June 2023.
  35. "392 Yemeni citizens evacuated from Sudan". Xinhua. Xinhua News Agency. 15 May 2023. Праверана 15 May 2023.
  36. "Russia evacuates Sudan embassy staff". Radio Dabanga. 3 August 2023. Праверана 3 August 2023.
  37. Egyptian students stranded in Sudan evacuated: Foreign Ministry. EgyptToday (27 снежня 2023). Праверана 28 снежня 2023.
  38. Convoy carrying French national attacked: RSF (англ.). www.aljazeera.com (23 красавіка 2023). Праверана 23 красавіка 2023.
  39. France evacuated 538 people, Macron says (англ.). www.aljazeera.com (25 красавіка 2023).
  40. Foreign powers rescue nationals while Sudanese must fend for themselves (англ.). www.cnn.com (23 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 23 April 2023. Праверана 24 красавіка 2023.
  41. إصابة أحد أعضاء السفارة المصرية بالخرطوم بطلق ناري (ар.). Al-Ittihad (23 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 23 April 2023. Праверана 24 красавіка 2023.
  42. "Sudan's army accuses RSF of shooting at Turkish evacuation plane outside Khartoum". Al Arabiya [англійская]. 28 April 2023. Праверана 2023-04-28.

Спасылкі правіць