Апертура (оптыка)
(Пасля перасылкі з Апертура, оптыка)
Аперту́ра (ад лац.: apertura — адтуліна) — дзейная адтуліна аптычнай сістэмы, якая вызначаецца памерамі лінзаў або дыяфрагмамі. Раздзяляльная здольнасць аптычнай прылады прапарцыянальная апертуры. Вуглавая апертура — вугал α паміж крайнімі прамянямі канічнага светлавога пучка(руск.) бел., які уваходзіць у аптычную сістэму. Лікавая апертура вызначаецца як n sin(α/2), дзе n — паказчык пераламлення(руск.) бел. асяроддзя, у якім знаходзіцца прадмет.
ЛітаратураПравіць
- Апертура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.