Слова пра Меркурыя Смаленскага

«Сло́ва пра Мерку́рыя Смале́нскага», або «Аповесць пра Меркурыя Смаленскага» — помнік старажытнай літаратуры ўсходніх славян. Узнікла як народнае эпічнае паданне пасля мангола-татарскага нашэсця, верагодна, у другой палове XIIXIV стагоддзі, літаратурна апрацавана ў XV стагоддзі. Падставай узнікнення падання паслужыў той факт, што мангола-татары не змаглі заваяваць Смаленскую зямлю і не разрабавалі Смаленск, гэта было вытлумачана заступніцтвам Меркурыя — абаронцы хрысціян ад ворагаў (у яго асобе аб’ядналіся рысы народнага волата і блажэннага).

Слова пра Меркурыя Смаленскага

Аповесць блізкая да твораў гісторыка-агіяграфічнага жанру, напісана лірычна, усхвалявана, асабліва вылучаюцца маналогі-плачы Смаленскай зямлі па воінах, што загінулі.

Твор мясцовага паходжання, мова царкоўна-славянская. Вядома каля 80 спісаў, найбольш раннія датуюцца XVI стагоддзем. Першая, самая старажытная паводле паходжання, рэдакцыя захавалася ў адзіным спісе XVII стагоддзя. «Слова…» адкрыў і даследаваў у XIX стагоддзі Ф. Буслаеў.

Публікацыі

правіць
  • Памятники литературы Древней Руси, XIII в. М., 1981.

Літаратура

правіць