Арбаліт
Арбалі́т[1] — будаўнічы матэрыял, лёгкі бетон з арганічнымі напаўняльнікамі.
Арбаліт вырабляецца на аснове цэментнага вяжучага (звычайна — раствор высакаякаснага партландцэменту ў вадзе) у з сумесі арганічнымі напаўняльнікамі і хімічнымі дабаўкамі. У якасці напаўняльнікаў выкарыстоўваюцца адыходы дрэваапрацоўкі, кастрыца і інш.
Уласцівасці[2]Правіць
- Сярэдняя шчыльнасць — 400—850 кг/м³
- Трываласць пры сцісканні — 0,5—1,0 МПа
- Трываласць на згіб — 0,7—1 МПа
- Цеплаправоднасць — 0,008—0,17 Вт/(м*с)
- Марозаўстойлівасць — 25—50 цыклаў
- Водапаглынанне — 40—85 %
- Вогнетрываласць — 0,75—1,5 гадзін
- Біялагічная ўстойлівасць — V група
- Гукапаглынанне — 0,17—0,8 у паласе частот 126—2000 Гц
ВыкарыстаннеПравіць
З арбаліту вырабляюць сценавыя блокі, пліты, панэлі і інш. Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве малаэтажных пабудоў рознага прызначэння.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
- ↑ Арболит — за этим материалом будущее в малоэтажном строительстве // Сайт Greenologia.ru
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 457.
СпасылкіПравіць
- Арболит — за этим материалом будущее в малоэтажном строительстве // Сайт Greenologia.ru (руск.)
- ГОСТ 19222-84 Арболит и изделия из него. Общие технические условия (руск.)
Арбаліт на Вікісховішчы |