Аркадзь Іосіфавіч Наркевіч

Аркадзь Іосіфавіч Наркевіч (10 сакавіка 1929, в. Варонаўшчына, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 13 кастрычніка 2002) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1974), прафесар (1976).

Аркадзь Іосіфавіч Наркевіч
Дата нараджэння 10 сакавіка 1929(1929-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 2002(2002-10-13) (73 гады)
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1974)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1951).

Працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1955—1965, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1965—2002, дацэнт кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта, прафесар кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі, у 1989—1996 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: марфалогія і сінтаксіс сучаснай беларускай літаратурнай мовы; культура мовы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Наркевіч Аркадзь Іосіфавіч / Я. Г. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 161.
  • Наркевіч Аркадзь Іосіфавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 4. — С. 10—11.
  • Наркевіч Аркадзь Іосіфавіч / І. К. Германовіч // Беларуская мова : энцыклапедыя. — Мінск, 1994. — С. 374—375.
  • Наркевич Аркадий Иосифович / В. И. Ивченков // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 305.
  • Аркадзь Іосіфавіч Наркевіч / М. Я. Цікоцкі // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — Мінск, 1999. — № 1. — С. 77.