Арктычная экспедыцыя Грылі

Аркты́чная экспеды́цыя Гры́лі 1881—1884 гадоў; іншыя назвы: Экспеды́цыя ў залі́ў Лэ́дзі-Фра́нклін (англ.: Lady Franklin Bay Expedition), афіцыйная назва — Міжнаро́дная паля́рная экспеды́цыя (англ.: International Polar Expedition) — амерыканская навукова-даследніцкая экспедыцыя на Канадскі Арктычны архіпелаг пад кіраўніцтвам лейтэнанта Адольфа Вашынгтона Грылі. Экспедыцыя была арганізавана ваенным ведамствам ЗША ў рамках першага Міжнароднага палярнага года  (руск.). Яе мэтай было стварэнне метэаралагічнай станцыі на поўначы Канадскага Арктычнага архіпелага і правядзенне метэаралагічных, астранамічных і магнітных  (руск.) назіранняў, а таксама геалагічных і геадэзічных прац. Экспедыцыя планавалася на два гады. Заданні, пастаўленыя экспедыцыі, былі выкананы. У выніку санкавых паходаў трое яе ўдзельнікаў дасягнулі самай паўночнай на той час шыраты 83°24' на 40° з. д. (на тры хвіліны паўночней шыраты, дасягнутай Альбертам Маркемам  (руск.) з Брытанскай экспедыцыі Джорджа Нэрса  (руск.) ў 1876 годзе). З-за складанага лёдавага становішча ў праліве Кенэдзі ўлетку 1882 і 1883 гадоў судны падтрымкі не змаглі дайсці да базы палярнікаў — параход «Нептун» быў змушаны вярнуцца ў порт, а параход «Пратэус» апынуўся ў лёдавым палоне і затануў. Палярнікам у надзеі на выратаванне ў жніўні — кастрычніку 1883 года давялося самастойна прабірацца на поўдзень, а потым пры вельмі бедных запасах харчу правесці змушаную зімоўку на востраве Пім  (англ.), падчас якой ад голаду і знясілення загінулі 18 з 25 удзельнікаў экспедыцыі. Сем выжылых (адзін з якіх пазней сканаў), у тым ліку кіраўнік экспедыцыі, былі выратаваны 22 чэрвеня 1884 года. Экспедыцыя Грылі лічыцца адной з найболей трагічных у гісторыі палярных даследаванняў[1].

Міжнародная палярная экспедыцыя
Краіна Злучаныя Штаты Амерыкі
Дата пачатку 12 чэрвеня 1881
Дата заканчэння 22 чэрвеня 1884
Кіраўнік Адольф Грылі
Склад
  • 25 чалавек: 3 афіцэры, 8 сяржантаў, 11 радавых, 3 грамадзянскія
Страты

19 чалавек: 1 расстраляны, 1 сканаў ад наступстваў ампутацыі адмарожаных канцавін, 1 патануў, 16 загінулі ад голаду і знясілення

Заўвагі правіць

  1. ABANDONED. THE STORY OF THE GREELY ARCTIC EXPEDITION (1881-1884)(нявызн.)(недаступная спасылка). Arctic Institute of North America. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 26 студзеня 2015.

Літаратура правіць

  • Адольф Грили. Три года в Арктике. 1881-1884 / Пер. с англ. под ред. В. К. Есипова. — Л.: Изд. Главсевморпути, 1935. — 338 с. Архівавана 7 сакавіка 2016.
  • William James Mills. Exploring polar frontiers : a historical encyclopedia. — ABC-CLIO, Inc, 2003. — 844 p. — ISBN 1-57607-422-6.
  • Herman Dieck. The Marvellous Wonders of the Polar World…. — National Publishing Company, 1885. — 727 p.
  • Leonard F. Guttridge. Ghosts of Cape Sabine: The Harrowing True Story of the Greely Expedition. — iUniverse, 2006. — 392 p. — ISBN 0595409695.
  • Adolphus Washington Greely. The Greely Arctic Expedition as Fully Narrated by Lieut. Greely and Other Survivors: Commander Schley's Report. Wonderful Discoveries by Lieut. Greele. — BiblioLife, 2014. — 90 p. — ISBN 1294678086.
  • General William Mitchell. General Greely - The Story of a Great American. — New York: G. P. Putnam's Sons, 1936. — 280 p.
  • William Anderson McGinley. Greely Relief Expedition: Reception of Lieut. A.W. Greely, U.S.A., and His Comrades, and of the Arctic Relief Expedition, at Portsmouth, N.H., on August 1 and 4, 1884 / United States. Navy Department. — U.S. Government Printing Office, 1884. — 58 p.
  • Winfield Scott Schley. The rescue of Greely. — New York, C. Scribner's sons, 1885.
  • Senate. The „Proteus“ Court Of Inqiry On The Geely Relief Expedition Of 1883. — Washington: Goverment Printing Office, 1884. — 265 p.

Спасылкі правіць