Адо́льф Вашынгто́н Гры́лі (англ.: Adolphus Washington Greely; 27 сакавіка 1844, Ньюберыпорт (штат Масачусетс), ЗША — 20 кастрычніка 1935, Вашынгтон) — амерыканскі ваенны дзеяч, навуковец і вандроўнік, палярны даследчык, пісьменнік. Ганаровы член Амерыканскага геаграфічнага таварыства  (англ.)[5], адзін з заснавальнікаў Нацыянальнага геаграфічнага таварыства (National Geographic).

Адольф Грылі
англ.: Adolphus Washington Greely
Фота 1935 года
Фота 1935 года
Дата нараджэння 27 сакавіка 1844(1844-03-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 1935(1935-10-20)[1] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Маці Frances Dunn Cobb[d][3]
Дзеці Rose Greely[d]
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг ЗША ЗША
Род войскаў сувязь
Гады службы 1861-1908
Званне генерал-маёр
Камандаваў
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў ЗША
Узнагароды і званні
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сваю кар’еру ваеннага пачаў у 17 гадоў, добраахвотнікам адправіўшыся на грамадзянскую вайну, да канца якой меў званне часовы  (руск.) маёр. Быў тройчы паранены, узяў удзел у 9 кампаніях. Пасля залічэння ў рэгулярную армію ЗША служыў у розных падраздзяленнях. У 1881 годзе ўзначаліў амерыканскую арктычную экспедыцыю на поўнач Канады. Пасля экспедыцыі працягнуў службу, з часам узначаліў Сігнальны корпус  (англ.) і даслужыўся да звання генерал-маёр, стаў першым у гісторыі ЗША афіцэрам найвышэйшага рангу, які распачаў ваенную кар’еру радавым[6].

Біяграфія

правіць

Адольф Вашынгтон Грылі нарадзіўся 27 сакавіка 1844 года ў Ньюберыпорце (штат Масачусетс) у сям’і амерыканцаў у дзявятым пакаленні Джона Грылі (англ.: John Balch Greely) і Фрэнсіс Коб (англ.: Frances D. Cobb). Пачатковую адукацыю атрымаў у дзяржаўнай школе  (руск.) для хлопчыкаў. Бацька, які меў жывую цікавасць да навукі, значна дапоўніў яго агульную адукацыю, і ўжо ў юнацкасці Адольф меў добрыя веды па гісторыі краіны і нядрэнна разбіраўся ў палітыцы і іншых рэаліях таго часу. Ён жа, як удзельнік англа-амерыканскай вайны 1812 года, шмат у чым прышчапіў цікавасць сыну да ваеннай службы. Яго маці была кабетай бескампраміснай сумленнасці і мела валявы характар. Апроч гэтага яна была нададзена ад прыроды хвацкім здароўем і цягавітасцю, якія, напэўна, гэтак жа як і псіхалагічныя якасці, успадкаваў яе сын. Фрэнсіс Коб ніколі не хварэла і памерла ў веку васьмідзесяці аднаго года ад натуральных прычын[7][8].

Пачатак ваеннай кар’еры

правіць

З пачаткам грамадзянскай вайны Грылі добраахвотнікам пайшоў на фронт (пры гэтым на сумоўі ў рэкрутынгавай  (руск.) канторы ён сказаў, што яму больш 18 гадоў, хоць насамрэч было 17) і быў залічаны ў 19-ы Масачусецкі пяхотны самаахвотніцкі полк. Свой першы «баявы» досвед ён атрымаў у бітве пры Бэлс-Блаф  (руск.), дзе яго заданнем было хаваць загінулых ваяроў і даглядаць за параненымі[9]. Улетку 1862 года ў адной з сутычак з войскам паўднёўцаў пад Рычмандам быў паранены ў нагу, аднак ад шпіталізацыі адмовіўся. Генерал Джон Сэджвік  (руск.), — камандуючы войскамі, у той дзень, убачыўшы кульгаючага Грылі, спытаў: «Чаму ў Вас няма зброі?» На што Грылі адказаў: «Мыю вінтоўку ўчора вечарам, калі я быў паранены, пабіла куляй. Я застаўся з маім падраздзяленнем і вазьму яе ў таго, хто будзе першым паранены сёння». Сэджвік сказаў: «Гэта слушна, тады я аддам вам сваю Энфілд  (руск.)» і асабіста ўручыў яе Грылі[10]. У бітве пры Энцітэм  (руск.) Адольф быў паранены ў твар і ў сцягно, пасля чаго быў адпраўлены ў шпіталь у Гарысберг[11]. У 1863 годзе быў пададзены да падвышэння ў званні да лейтэнанта і прызначаны ў 8-ы Каляровы пяхотны полк (англ.: Colored Infantry), у якім праслужыў да канца вайны[12].

Пасля яе сканчэнні А. Грылі застаўся ў арміі, браў удзел у фармаванні новых рэгулярных частак, і 27 сакавіка 1867 года быў прызначаны другім лейтэнантам у 36-ы пяхотны полк і накіраваны для далейшага праходжання службы ў Форт Сандэрс, Ваёмінг[13], дзе праслужыў да канца гады, пасля чаго нечакана быў адкамандзіраваны ў ізноў сфармаваны Сігнальны корпус[14].

Да 1870 года Адольф Грылі служыў афіцэрам сувязі пры генерале Юджыне Кары  (руск.)[15], пасля чаго атрымаў новае прызначэнне ў ізноў утворанае Бюро надвор’я  (руск.), у якім прыклаў максімум высілкаў для арганізацыі і развіцця гэтага новага кірунку дзейнасці ведамства (паколькі справаздачы бюро перадаваліся па лініях сувязі, што знаходзіліся ў веданні Сігнальнага корпуса, то і сама служба была яму падпарадкавана)[16]. У 1872—1873 гадах Грылі займаўся зборам і аналізам дадзеных для службы прагназавання паводак. У 1873 годзе быў падвышаны ў званні да першага лейтэнанта і прызначаны на пасаду афіцэра сувязі 5-га кавалерыйскага палка[17]. З 1875-га (з невялікімі перапынкамі) займаўся арганізацыяй будавання і абслугоўвання тэлеграфных ліній сувязі, пераважна на поўдні краіны, — у Тэхасе і Дакоце  (руск.), а таксама ў Мантане[18][19].

Экспедыцыя ў Арктыку

правіць

У 1881 годзе Адольф Грылі быў прызначаны кіраўніком амерыканскай навукова-даследчыцкай арктычнай экспедыцыі на поўнач Канадскага арктычнага архіпелага, якая была арганізавана ваенным ведамствам ЗША ў рамках першага Міжнароднага палярнага года  (руск.). Яе мэтай было стварэнне метэаралагічнай станцыі і правядзенне метэаралагічных, астранамічных і магнітных назіранняў, а таксама геалагічных і геадэзічных прац. Асноўныя заданні, пастаўленыя экспедыцыі, былі выкананы, а яе ўдзельнікі Д. Локвуд  (руск.), Д. Брэйнард  (руск.) і Фрэдэрык Крысціянсен падчас санкавых паходаў дасягнулі самай паўночнай на той час шыраты 83° 24'[20].

Апроч агульнага кіраўніцтва экспедыцыяй, з 26 красавіка па 7 мая 1882 года Грылі здзейсніў паход ва ўнутраную вобласць вострава Элсмір і выявіў даўнейшыя стаянкі інуітаў, а таксама адкрыў вялікае возера  (руск.), названае ім у гонар начальніка Сігнальнага ведамства генерала Уільяма Бэбкака Хейзена (англ.: William Babcock Hazen)[20].

Паколькі з-за складанага лёдавага становішча ў пралівах паміж Грэнландыяй і Канадай экспедыцыя не магла быць эвакуявана суднамі, то Грылі, як кадравы ваенны, карыстаючыся пакінутымі яму інструкцыямі (хоць на базе было досыць правіянту, каб пратрымацца яшчэ год), разам з усімі палярнікамі ў жніўні 1883 года выйшаў на поўдзень насустрач ратавальнікам, але не сустрэўшыся з імі, быў змушаны пры мінімальных запасах харчу арганізаваць зімоўку на мысе Сабін  (англ.) вострава Пім  (англ.), падчас якой ад голаду і знясілення загінулі 18 з 25 удзельнікаў экспедыцыі. Сем выжылых, у тым ліку сам Грылі, былі выратаваны 22 чэрвеня 1884 года[20].

Далейшая служба

правіць

Некаторы час пасля экспедыцыі Грылі аднаўляў фізічнае і псіхічнае здароўе. Праз некалькі месяцаў па запрашэнні французскага  (руск.), нямецкага і Каралеўскага геаграфічнага таварыстваў ён з’ехаў у Еўропу, дзе чытаў лекцыі і быў вельмі цёпла прыняты многімі выбітнымі прадстаўнікамі розных навуковых школ. Па вяртанні з Еўропы працягнуў ваенную службу, асталяваўшыся ў Вашынгтоне. У 1886 годзе быў падвышаны ў ваенным званні да капітана, а ў сакавіку 1887 года ўказам прэзідэнта Гровера Кліўленда быў прызначаны начальнікам Сігнальнага корпуса (англ.: Chief Signal Officer) і атрымаў званне брыгаднага генерала[21][19][22].

Пасля ўступу на пасаду ён цалкам рэарганізаваў Бюро надвор’я, што зрабіла яго вядучай метэаралагічнай арганізацыяй у свеце. Пад яго кіраўніцтвам былі значна ўдасканалены метадалогіі прадказання надвор’я, паводак і штармавых папярэджанняў. З яго ж падачы было прынята рашэнне пра перадачу Бюро з Сігнальнага корпуса ў Дэпартамент Сельскай гаспадаркі — Грылі заўсёды лічыў, што Бюро надвор’я выключна грамадзянскае ведамства. У 1888 годзе ён апублікаваў кнігу «Надвор’е ў Амерыцы» (англ.: American Weather), якая ўтрымвала значна больш дакладныя дадзеныя пра пагодныя ўмовы ў ЗША, і нават праз значны час выкарыстоўвалася ў якасці падручніка па метэаралогіі, у прыватнасці, прафесарам Гарвардскага ўніверсітэта Робертам Уордам  (англ.)[23][24].

 
А. Грылі са штабам ліквідацыі наступстваў землятрусу ў Сан-Францыска.

У 1898 годзе ў ходзе іспана-амерыканскай вайны па асабістай дырэктыве прэзідэнта ЗША Уільяма Мак-Кінлі Грылі ўзяў пад кантроль усе вонкавыя лініі сувязі, фактычна стаўшы першым атрымальнікам усёй прыватнай інфармацыі, што накіроўвалася ў адрас ЗША[25]. Пазней пад яго патранажам былі арганізаваны працы па пракладцы тэлеграфных і тэлефонных ліній сувязі на Алясцы, Кубе і Філіпінах. Толькі на Алясцы былі пракладзены 2200 міль правадоў, якія адкрылі паўвостраў для цывілізацыі[26].

У 1903 годзе Грылі ўяўляў ЗША ў Берліне на першай міжнароднай канферэнцыі па пытаннях выкарыстання радыёсувязі ў тэлеграфіі (англ.: First International Radio Telegraphic Conference), на якой упершыню былі вызначаны базавыя прынцыпы міжнароднага радыёабмену. Грылі быў адным з нешматлікіх ваенных чыноў, хто бачыў за гэтай новай тэхналогіяй будучыню[27][28]. У гэтым жа годзе ён браў удзел як прадстаўнік краіны на міжнароднай канферэнцыі па тэлеграфіі ў Лондане (англ.: International Telegraph Conference)[19].

10 лютага 1906 года Адольфу Грылі было прысвоена званне генерал-маёр і ён быў прызначаны камандуючым Ціхаакіянскай дывізіяй  (англ.), штаб-кватэра якой знаходзілася ў Сан-Францыска. Раніцай 18 красавіка 1906 года ў Сан-Францыска адбылося адно з самых разбуральных землятрасенняў у гісторыі Злучаных штатаў. Грылі ў гэты дзень знаходзіўся непадалёк ад Чыкага, у дарозе на вяселле дачкі. Ён неадкладна прыняў рашэнне вярнуцца (хоць камандаванне на гэтым не настойвала), і супольна з грамадзянскімі службамі ўзначаліў ліквідацыю наступстваў стыхійнага бедства. Ваеннымі пад яго пачаткам былі ўзяты на сябе пытанні забеспячэння пацярпелых харчам, а таксама ён сваімі паўнамоцтвамі рэгламентаваў яго размеркаванне. Апроч гэтага ім быў аддадзены загад страляць на паразу ў марадзёраў. Пры ўсім гэтым, аднак, ён імкнуўся дзеяць асцярожна і прыклаў максімум высілкаў, каб ваенныя ў новай для сябе сітуацыі не выходзілі за рамкі закона[29][30][31].

У 1908 годзе Адольф Грылі пакінуў ваенную службу і выйшаў на пенсію[32].

Наступныя гады жыцця

правіць

Пасля выйсця на пенсію па прапанове мужы А. Грылі разам з сям’ёй адправіўся ў кругасветнае вандраванне. Яны пабывалі на Філіпінах, у Японіі, Кітаі, праехалі па транссібірскай магістралі з Уладзівастока да Масквы, наведалі Германію, Італію, Аўстрыю і толькі ў 1909 годзе вярнуліся ў Вашынгтон[33].

У 1911 годзе Грылі рашэннем Прэзідэнта краіны быў прадстаўніком арміі ЗША ў Вялікабрытаніі на каранаванні Георга V. Па вяртанні ён прыняў прапанову Універсітэта Джорджа Вашынгтона, і некалькі гадоў працаваў у ім на кафедры геаграфіі[34]. Ён шмат пісаў, сотні яго артыкулаў былі апублікаваны ў розных выданнях. Убачылі свет яго кнігі «Даведнік па Алясцы» (1909), аўтабіяграфія «Успаміны пра прыгоды і службу» (1927) і іншыя.

У сакавіку 1917 года памерла яго жонка, з якой ён быў неразлучны 39 гадоў. Грылі перадаў у дарунак National Geographic сваю ўнікальную палярную бібліятэку з больш за 500 тамоў (яго сынам тэма палярных даследаванняў аказалася не цікавай), прадала дом у Вашынгтоне і пераехаў у Кембрыдж да дачкі Роўз. У 1920 годзе вярнуўся ў Вашынгтон (Роўз знайшла там новую працу) і пражыў у ім аж да самай смерці 20 кастрычніка 1935 года[35].

Пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках[36].

Грамадская дзейнасць

правіць
 
Кнуд Расмусен  (руск.) і Адольф Грылі.

Пасля экспедыцыі 1881—1884 гадоў А. Грылі па праве лічыўся экспертам у вобласці палярных даследаванняў, і з ім, у той ці іншай меры, кансультаваліся большасць лідараў будучых экспедыцый у высокія шыроты, са многімі з якіх ён стаў асабіста знаёмы і цягам доўгага часу падтрымваў сяброўскія сувязі.

Грылі быў вельмі высокай думкі пра Фрыцьёфа Нансена, хоць спачатку катэгарычна не ўхваляў план яго вандравання на «Фраме», і нават пазней, нягледзячы на трыўмфальнае завяршэнне гэтай экспедыцыі, крытычна ацэньваў яго рашэнне пакінуць судна дзеля дасягнення паўночнага полюса: «Кожны пагодзіцца, што Нансен, такім чынам, занядбаў святым абавязкам начальніка экспедыцыі. Шчаслівае вяртанне мужнага капітана Свердрупа разам з „Фрамам“ не апраўдвае Нансена. Вернасць, мужнасць і мастацтва Свердрупа, які застаўся на „Фраме“ і даставіў сваіх таварышаў у Нарвегію, увенчваюць яго ў вачах многіх больш хвалебнымі лаўрамі, чым тыя, якія выпадуць на долю яго прадпрымальнага і здольнага правадыра»[37][38]. Але менавіта Грылі падчас аднаго з візітаў Нансена ў Амерыку прадстаўляў яго ў National Geographic, адным з заснавальнікаў якога стаў у 1888 годзе[36][39]. Апроч Нансена ён таксама прадстаўляў перад таварыствам Эдварда Эванса  (руск.), Дональда Мак-Мілана  (англ.), Дугласа Моўсана і іншых[40].

Пачынаючы з першай палярнай экспедыцыі Руаля Амундсена (да паўночнаму магнітнаму полюсу і пераадоленні ім паўночна-заходняга праходу (1903—1906)), на працягу многіх гадоў А. Грылі падтрымваў з ім сувязь, хоць тады, як кіраўнік Сігнальнага ведамства, ён апынуўся ўскосна датычны да свайго роду нехарошай сітуацыі, звячанай з перадачай Амундсенам тэлеграмы пра паспяховае завяршэнне яго экспедыцыі, з якой вестка пра яго дасягненне стала, перадусім, набыткам СМІ ЗША, і толькі потам Еўропы[41][40].

Грылі быў адным з першых кансультантаў Роберта Піры, які хацеў першым перасекчы Грэнландыю у 1886 годзе, і таму пільна сачыў за яго поспехамі. Але ён жа, на грунце аналізу яго палярных «рэкордаў», выказаў недавер з нагоды яго першасці ў дасягненні паўночнага полюса, і пры гэтым лічыў дасягненне доктара Фрэдэрыка Кука неперасягненым у гісторыі Арктыкі вычынам[42].

У 1904 годзе А. Грылі (разам з Дэвідам Брэйнардам) стаў адным з заснавальнікаў, а з 1905 па 1906 гады быў першым прэзідэнтам Амерыканскага клуба даследчыкаў  (англ.)[43][44]. У 1922 годзе ён быў абраны яго ганаровым членам, а ў 1923 годзе ўзнагароджаны яго найвышэйшай узнагародай — медалём Клуба Даследчыкаў[45][46].

На працягу 70-ці гадоў — з часоў пачатку грамадзянскай вайны, А. Грылі быў асабіста блізка знаёмы з усімі Прэзідэнтамі Злучаных Штатаў (за выняткам А. Лінкальна) і іх першымі лэдзі, а таксама з усімі кіраўнікамі Вярхоўнага суда ЗША  (англ.). Адзін з яго старшыняў (а раней непасрэдны начальнік, а таксама будучы Прэзідэнт ЗША) Уільям Тафт сказаў: «Я рады вярнуцца ў Вашынгтон толькі па дзвюх прычынах — там ёсць манумент Вашынгтона і генерал Грылі» (англ.: I am glad to return to the only two permanent things in Washington: the Washington Monument and General Greely)[47].

За ўсю сваю шматгадовую службу Адольф Грылі не быў ганараваны ніводнай з урадавых узнагарод Злучаных Штатаў. Толькі 27 сакавіка 1935 года, на свой 91-ы дзень народзінаў, з падачы генерала Уільяма Мітчэла — біёграфа генерала, у знак прызнання яго выбітных заслугі ён быў узнагароджаны «Медалём Пашаны ЗША»[48]. На цырымоніі ўручэння гэтай найвысокай дзяржаўнай узнагароды, апроч афіцыйных асоб, быў брыгадны генерал Дэвід Брэйнард — апошні жывы удзельнік яго арктычнай экспедыцыі[49].

Гэта падзея дае мне магчымасць аддаць належнае майму начальніку на поўначы генералу Грылі. Няма больш лаяльнага, адважнага і знаходлівага афіцэра, які калі-небудзь камандаваў у Арктыцы ці ў любым іншым месцы; яго лідарскія якасці асабліва выявіліся на мысе Сабін, дзякуючы яго цвёрдасці і непахіснай волі атрымалася захаваць рэшткі партыі разам і падтрымваць дысцыпліну аж да нашага выратавання адміралам Шлеем.

— З прамовы Дэвіда Брэйнарда перад Амерыканскім геаграфічным таварыствам, 1925[49]

Сям’я

правіць

У 1878 годзе Адольф Грылі жаніўся з Генрыэтай Несміт (англ.: Henrietta Nesmith)[50]. У іх нарадзілася шасцёра дзяцей: дочкі — Роўз, Гертруда, Антуанэта і Эдала; сыны Джон і Адольфус (малодшы)[51].

Бібліяграфія

правіць

Адольф Грылі — аўтар многіх прац па метэаралогіі і ізатэрмічных карт. Апроч афіцыйнай навуковай справаздачы па выніках экспедыцыі ў Арктыку ён апублікаваў цэлы шэраг кніг:

  • «Тры гады ў Арктыцы» (англ.: Three Years Of Arctic Service), 1886
  • «Надвор’е ў Амерыцы» (англ.: American Weather), 1888
  • «Амерыканскія даследчыкі» (англ.: American Explorers), 1894
  • «Даведнік арктычных адкрыццяў» (англ.: Handbook of Arctic Discoveries), 1896
  • «Даведнік па Алясцы» (англ.: Handbook of Alaska), 1909
  • «Праўдзівыя аповеды пра арктычную гераічнасць» (англ.: True Tales of Arctic Heroism), 1912
  • «Успаміны пра прыгоды і службу» (англ.: Reminiscences of Adventure and Service), 1927
  • «Палярныя рэгіёны ў ХХ стагоддзі» (англ.: Polar Regions in the Twentieth Century), 1928

Узнагароды і памяць

правіць
 
USS General A. W. Greely.

За значны ўнёсак у «даследаванні ўзбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна і ўнутраных абласцей Зямлі Грынела (вострава Элсмір)» у 1886 годзе А. Грылі быў ганараваны медалі Каралеўскага геаграфічнага таварыства[52], а ў 1920-м за выбітныя заслугі ў вобласці геаграфіі Амерыканскім геаграфічным таварыствам ён быў узнагароджаны медалём Ч. Дэлі[53].

У гонар А. Грылі было названа транспартнае судна USS General A. W. Greely  (англ.) (спушчана на ваду ў 1944 годзе), ваенная база ЗША на Алясцы Форт Грылі  (англ.), з яго выявай у 1986 годзе выпушчана паштовая марка[54].

У яго гонар таксама названы шэраг геаграфічных аб’ектаў[38]:

Крыніцы

правіць
  1. а б Adolphus Washington Greely // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Adolphus Washington Greely // Babelio — 2007.
  3. Geni.com — 2006.
  4. https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/arlington-national/
  5. Honorary Fellowships(недаступная спасылка). American Geographical Society. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2016. Праверана 24 студзеня 2016.
  6. Mark Nuttall. Encyclopedia of the Arctic. — Routledge, 2005. — С. 777. — 2380 с. — ISBN 0-203-99785-9.
  7. Mitchell 1936, pp. 3–4.
  8. Mitchell 1936, p. 6.
  9. Mitchell 1936, p. 11.
  10. Mitchell 1936, pp. 17–19.
  11. Mitchell 1936, pp. 27–28.
  12. Mitchell 1936, pp. 37–38.
  13. Mitchell 1936, p. 42.
  14. Mitchell 1936, p. 46.
  15. Mitchell 1936, p. 49.
  16. Mitchell 1936, p. 50.
  17. William Lowell Putnam. Arctic Superstars. — Light Technology Publishing, 2001. — ISBN 1622336860.
  18. Mitchell 1936, p. 51-57.
  19. а б в A.W. Greely papers, 1753—1959. Library of Congress. Праверана 5 лютага 2016.
  20. а б в William James Mills. Exploring polar frontiers : a historical encyclopedia. — ABC-CLIO, Inc, 2003. — С. 269-272. — 844 p. — ISBN 1-57607-422-6.
  21. Mitchell 1936, pp. 173–174.
  22. Adolphus W. Greely. Congressional Medal of Honor Society. Праверана 5 лютага 2016.
  23. Mitchell 1936, p. 175.
  24. Gary K. Grice. THE BEGINNING OF THE NATIONAL WEATHER SERVICE: THE SIGNAL YEARS (1870—1891) AS VIEWED BY EARLY WEATHER PIONEERS(недаступная спасылка). National Weather Service. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2016. Праверана 23 студзеня 2016.
  25. Mitchell 1936, p. 182.
  26. Mitchell 1936, p. 195.
  27. Mitchell 1936, p. 202.
  28. L. S. Howeth. History of Communications-Electronics in the United States Navy. — USN, 1963. — С. 547—548.
  29. Adolphus Washington Greely. U.S. Department of the Interior. Праверана 24 студзеня 2016.
  30. Cracked Earth & Blazing Fires: The 1906 San Francisco Earthquake(недаступная спасылка). Army Heritage Center Foundation. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2016. Праверана 24 студзеня 2016.
  31. Mitchell 1936, p. 204.
  32. Mitchell 1936, p. 213.
  33. Mitchell 1936, pp. 213–214.
  34. Mitchell 1936, p. 222.
  35. Mitchell 1936, pp. 226–228.
  36. а б Cathy Hunter. The Perils of Early Arctic Exploration(недаступная спасылка). National Geographic (14 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2016. Праверана 26 студзеня 2016.
  37. Фритьоф Нансен. «Фрам» в Полярном море. — Litres, 2015. — ISBN 5457763765.
  38. а б Аветисов Г. П. Имена на карте Арктики. — ВНИИОкеанология, 2009. — ISBN 978-5-88994-091-3.
  39. National Geographic Society: начало большого пути(руск.) // National Geographic. — 2003. — № 2. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2016.
  40. а б Mitchell 1936, p. 229.
  41. Роланд Хантворд. Покорение Южного полюса. Гонка лидеров. — М. Манн, Иванов и Фербер, 2012. — С. 127. — 640 с. — ISBN 9785916573237.
  42. Mitchell 1936, pp. 230–231.
  43. A Gathering Place(недаступная спасылка). The Explorers Club. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2015. Праверана 31 студзеня 2016.
  44. About The Club History. Club presidents, 1905 to present. The Explorers Club, 2012. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2006. Праверана 8 лютага 2016.
  45. Honorary Members(недаступная спасылка). The Explorers Club. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 31 студзеня 2016.
  46. The Explorers Club Medal(недаступная спасылка). The Explorers Club. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2016. Праверана 31 студзеня 2016.
  47. Mitchell 1936, p. 236.
  48. GREELY, ADOLPHUS W.. Congressional Medal Of Honor Society. Праверана 30 студзеня 2016.
  49. а б Mitchell 1936, p. 237.
  50. Mitchell 1936, p. 54.
  51. Mitchell 1936, p. 215.
  52. List of Past Gold Medal Winners(недаступная спасылка). Royal Geographical Society. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2011. Праверана 24 August 2015.
  53. Charles P. Daly Medal(недаступная спасылка). American Geographical Society. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2015. Праверана 23 студзеня 2016.
  54. Arctic Explorers Issue(недаступная спасылка). National Postal Museum. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2016. Праверана 31 студзеня 2016.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць