Армянская музыка

Культура Арменіі
Літаратура
Архітэктура
Музыка
Тэатр
Танец
Адзенне
Дыван
Мініяцюра
Выяўленчае
мастацтва
Міфалогія
Кнігадрукаванне
Адукацыя
Кіно
Каляндар
Сістэма злічэння
Права
Кулінарыя

Армянская музыка — шматвяковая музычная культура армянскага народа. У артыкуле разглядаюцца гісторыя, жанры і музычныя асаблівасці старажытнай, сярэднявечнай і сучаснай армянскай музыкі (як народнай так і прафесійнай). Фармаванне армянскай музыкі пачынаецца з II тыс. да н.э. ва ўзаемадзеянні з музычнымі культурамі старажытных народаў Пярэдняй і Малой Азіі[1].

Гістарычны нарыс правіць

Антычнасць і Сярэднявечча правіць

 
Музыкант. Сярэднявечны рукапіс.

У III у. да н.э. ўжо была фармавана якасная своеасаблівасць армянскай музыкі[2].. Гістарычныя звесткі пра паганскія абрады старажытных армянаў, у прыватнасці пра мастацтва гохтанскіх спевакоў, гусанаў і віпасанаў (казачнікаў) прыведзены ў працах старажытны армянскіх гісторыкаў V стагоддзі Маўсеса Харынацы і Фаўстаса Бузанда[3]. З песень дахрысціянскай Арменіі захаваліся ўрыўкі вершаваных тэкстаў песень, што апавядаюць пра Ара Выдатным і асірыйскай царыцы Шамірам, пра цара Арташэсу і г.д., якія выконваліся пад музычнае суправаджэнне[4].. Харынацы, апісваючы гісторыі са старажытнаармянскай міфалогіі піша: «То ж у дакладнасці гаворыцца і ў песнях годных пераліку, якія клапатліва захоўваюцца, як я чуў, жыхарамі багатай віном вобласці Голтн. Сярод іх ёсць песні, што расказваюць пра Арташэса і яго сыноў і згадвалыя таксама нашчадкаў Аждахака, завучы іх іншасказальна цмокароднымі, бо Аждахак на нашай мове азначае цмока…»[5]. Адна з гэтых найстаражытнейшых песень, якая адносіцца да II стагоддзя да н.э., расказвала пра армянскага цара Арташэсу і аланскую царыцу Сатэнік[6].

Зноскі

  1. Музыкальный энциклопедический словарь. — М.: Советская энциклопедия, 1990.
  2. [Армянская Советская Социалистическая Республика Армянская музыка] — артыкул з БСЭ
  3. Vahan M. Kurkjian. Chapter XLV // A History of Armenia. — 1958.
  4. [Гусаны Армянская музыка] — артыкул з БСЭ
  5. Мовсес Хоренаци, «Истории Армении», кн. I, гл. 30
  6. Мовсес Хоренаци, «Истории Армении», кн. II, гл. 50

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць