Армянскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

Армянскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэтвышэйшая навучальная ўстанова ў Арменіі, Ерэван.

Армянскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
арм.: Հայաստանի պետական տնտեսագիտական համալսարան
Выява лагатыпа
Заснаваны 1975[1]
Сайт asue.am
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Навучанне ў ВНУ арганізавана ў стацыянарнай і завочнай формах. Працягласць навучання ў бакалаўрыяце стацыянара складае 4 гады, а магістратура стацыянара 2 гады, завочны бакалаўрыят доўжыцца 5 гадоў, а магістратура 2,5 года.

Гісторыя правіць

Вытокі заснавання Армянскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта пачынаюцца з 1930 года з кааператыўнага эканамічнага інстытута. У 1975 годзе сфармавана як самастойная адзінка: Ерэванскі інстытут народнай гаспадаркі. Рашэннем урада РА ад 30 лістапада 1999 года пераназваны ў Ерэванскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. 6 студзеня 2006 года ВНУ атрымала статус універсітэта і атрымала назву «Армянскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».

Універсітэт на працягу свайго існавання даў звыш 30.000 выпускнікоў, якія працуюць у сферы вышэйшай адукацыі, эканамічнай, навуковай, культурнай і іншых сферах рэспублікі і за яе межамі. 25 кафедр дзее ў складзе шасці факультэтаў АДЭУ. Эканамічны ўніверсітэт мае філіялы ў Гюмры і Ехегнадзоры. З 26 красавіка 2011 года рэктарам Армянскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з'яўляецца доктар эканомікі, прафесар Корн Атон.

Паводле дадзеных 24 кастрычніка 2013 года ў ВНУ вучацца 7932 студэнтаў, а паводле дадзеных 17 снежня ВНУ мае 931 працаўнікоў[2].

Зноскі

Спасылкі правіць