Армізд II
Армізд II (Хармізд) — шахіншах Ірана і ан-Ірана з 302 па 309 год, з дынастыі Сасанідаў.
Армізд II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Нарсе[d] | ||||||
Пераемнік | Adhur Narseh[d] | ||||||
Нараджэнне | III стагоддзе | ||||||
Смерць | 309 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Sasan[d] | ||||||
Бацька | Нарсе[d] | ||||||
Дзеці | Шапур II, Ardashir II[d], Adhur Narseh[d], Харміздухт[d] і Hormizd[d] | ||||||
Веравызнанне | зараастрызм | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
![]() |
Армізд быў сынам шахіншаха Нарсэ, які адрокся ад прастола. Ён быў у шлюбе з кушанскай прынцэсай. Пасля адрачэння свайго бацькі ад прастола Армізд стаў яго пераемнікам. Вельмі мала вядома пра яго кіраванне. Нягледзячы на тое, што ён здаваўся мяккім, мудрым і добразычлівым, цар кіраваў жорстка. Ён аднавіў пераслед маніхеяў. Армізд паслаў войскі ў Сірыі, каб запатрабаваць даніну з Гасанідаў, якія падтрымалі Рым. Паводле Хронікі Сеерты ён вёў вайну супраць рымлян, каб адпомсціць за паражэнне свайго бацькі, а Хроніка Арбелы сцвярджае што, калі пачаліся ганенні на хрысціян з боку рымскіх імператараў, ён сабраў вялікае войска, уварваўся ў рымскія тэрыторыі і разрабаваў шматлікія гарады. Дакладнасць гэтых звестак знаходзіцца пад пытаннем. Пасля яго смерці царом стаў яго сын Шапур II.