Арол стэпавы (Aquila nipalensis) — драпежная птушка сямейства ястрабіных.

Арол стэпавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aquila nipalensis Hodgson, 1833

Арэал
выява

     Раёны гнездавання

     Раёны зімоўкі
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  558729
NCBI  193005
EOL  45515811

Апісанне Правіць

Даўжыня цела 67-86 см, размах крылаў 175—230 см. Вельмі цёмны, ва ўсіх узростах хвост папярочна-паласаты. Светлыя плямы, якія назіраюцца ў маладых асобін, паступова на працягу амаль 5 гадоў знікаюць.

Голас нагадвае брэх сабакі «хаў-хаў».

Пашырэнне Правіць

Арэал разарваны, на ўсход ад Чорнага мора да Усходняга Кітая, Індыя. Жыве ў стэпах, паўпустынях і пустынях, у гарах паблізу далін да 2300 м; на зімоўках у Афрыцы — саванны.

Пералётны. Месца зімовак: Ірак, Іран, Ізраіль, паўднёвая частка Аравійскага п-ва, усходняя частка Афрыкі да Паўднёвай Афрыкі. Усходнія папуляцыі часткова аселыя, часткова зімуюць у Індыі, Пакістане і іншых краінах Паўднёвай Азіі. Залятае ў Францыю, Галандыю, Германію, Швецыю, Нарвегію, Фінляндыю, Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Італію, Грэцыю, б. Югаславію, Румынію.

 
Стэпавы арол на паштовай марцы Беларусі

На Беларусі вельмі рэдкі залетны від. Адзначаны аднойчы ў чэрвені 2004 года ў Гомельскай вобласці.

Гнездаванне і размнажэнне Правіць

Гняздо часцей за ўсё на зямлі (на пагорку альбо кургане); радзей — у руінах пабудоў, на дрэвах і кустах. Круглае, аснова з сухіх галін (часам з прымессю касцей вялікіх жывёл), высцілка з сухіх травяністых раслін, кары, шэрсці і пер’я старых птушак. Дыяметр 0,7-1,3 м. Адна і тая ж пара часта мае 2-3 гнязды.

 
Яйкі Aquila nipalensis

Яйкі 1-3 (рэдка 4 і выключна 5), амаль эліптычныя або ўздутыя, белыя з бурымі плямамі. Памеры ў сярэднім 69,5 х 54,5 мм.

Падвіды Правіць

  • A. n. orientalis — паўднёва-ўсходняя частка еўрапейскай Расіі, на ўсход да возера Байкал і ўсходняга Казахстана;
  • A. n. nipalensis — Алтай і Тыбет, на ўсходзе да Манчжурыі.

Літаратура Правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X