Аро́на (англ.: Orona) — атол у групе астравоў Фенікс. Належыць дзяржаве Кірыбаці. Плошча — 3,9 км². Незаселены.

Арона
англ. Orona
Знешні выгляд
Знешні выгляд
Характарыстыкі
Плошча3,9 км²
Найвышэйшы пункт9 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
4°30′59″ пд. ш. 172°11′11″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Фенікс
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Арона (атол) (Акіянія)
Арона
Арона
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Атол Арона знаходзіцца ў Ціхім акіяне на поўдзень ад экватара, за 1752 км на паўднёвы ўсход ад Паўднёвай Таравы, сталіцы Кірыбаці. Уяўляе сабою ланцуг каралавых астравоў і скал, якія атачаюць шырокую лагуну глыбінёй да 20 м. Найвышэйшы пункт атола дасягае 9 м над узроўнем акіяна. Клімат экватарыяльны пасатны.

Прырода правіць

На атоле захаваліся першародныя лясы і зараснікі хмызняку. У заходняй частцы захоўваюцца штучныя насаджэнні какосавай пальмы. Фаўна прадстаўлена здзічэлымі катамі, свіннямі, пацукамі, яшчаркамі, шматлікімі птушкамі і крабамі. Значна большую цікавасць уяўляе марская флора і фаўна, асабліва падводная частка каралавых рыфаў. Лагуна Арона звязана некалькімі пратокамі з акіянам, у ёй шмат розных рыб і малюскаў.

Гісторыя правіць

 
Паштовая станцыя Арарыкі

Першымі насельнікамі атола Арона былі палінезійцы, што пацвярджаецца наяўнасцю на астраўках палінезійскіх пацукоў, якіх тыя прывезлі з сабою для палявання, а таксама рэшткі некалькіх платформаў. Мяркуецца, што адна з іх была стадолам марае. Аднак да прыбыцця еўрапейцаў палінезійцы пакінулі гэтае месца.

Атол быў адкрыты ў XIX стагоддзі брытанскімі кітабоямі. У 1840 годзе яго наведала амерыканская навуковая экспедыцыя. У 1889 годзе ён быў далучаны да брытанскіх каланіяльных уладанняў у Ціхім акіяне. У 19161938 гадах Арона знаходзілася ў канцэсіі прыватнай кампаніі, якая стварыла плантацыі какосавай пальмы.

У 1938 годзе брытанскімі ўладамі на атоле было створана паселішча Арарыкі. Яго насельнікамі сталі тунгару з астравоў Гілберта. Да 1951 г. колькасць перасяленцаў дасягнула 560 чал. У выніку засухі 1963 года калонія на атоле апынулася ў цяжкім становішчы і была эвакуявана.

У 1979 годзе Арона трапіла пад юрысдыкцыю Кірыбаці.

Спасылкі правіць