Артур Юр’евіч Маліеўскі
Артур Маліеўскі (нар. 21 жніўня 2001, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Слуцк» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана»).
Поўнае імя | Артур Юр’евіч Маліеўскі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 жніўня 2001[1] (22 гады) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 184 см | |||||||||
Вага | 70 кг[2] | |||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 1 | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», у 2015—2018 гадах навучаўся ў Акадэміі АБФФ, пасля чаго далучыўся да дубля гродзенскага «Нёмана». У 2019 годзе замацаваўся ў дублі, а таксама пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды гродзенцаў у якасці рэзервовага брамніка. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 красавіка 2021 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе гродзенскай каманды, аднак з лета 2022 года страціў месца ў аснове.
У ліпені 2023 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[3].
Міжнародная кар’ера правіць
У кастрычніку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1).
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | Нёман | 5 | -3 | |
2019 | дубль | Нёман | 23 | -15 | |
2020 | дубль | Нёман | 23 | -34 | |
2021 | Д1 | Нёман | 7 | -9 | |
2022 | Д1 | Нёман | 10 | -12 | |
2023 (1) | Д1 | Нёман | 0 | 0 |
Зноскі
- ↑ Artur Malievskiy // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/547268
- ↑ а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/136.html
- ↑ "Неман" отдал в аренду "Слуцку" вратаря (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.