Археаіхтыялогія — галіна археазаалогіі. якая вывучае рэшткі рыб. Устанаўленне па касцях і лусцы відаў, памераў, узросту рыб дазваляе рэкаструяваць змяненні ў складзе іхтыяфауны, экалагічныя ўмовы існавання, тып харчавання старажытнага чалавека, спосабы лову, ролю промыслу ў гаспадарчым жыцці. Першыя даследаванні былі зроблены ў сярэдзіне XIX ст. ў Швейцарыі, Даніі, Нідэрландах, Расіі (К. Кеслер — неаліт Ладажскага возера). Важнае значэнне для развіцця археаіхтыялогіі мела заснаванне ў 1981 г. у г. Капенгаген Рабочай групы па вывучэнні касцявых рэшткаў рыб пры Міжнародным савеце па археазаалогіі, які аб’ядноўвае каля 150 даследчыкаў з розных краін. Першапачаткова беларускія матэрыялы з Гродна, Ваўкавыска, гарадзішча Чаплін вывучаліся на біялагічным факультэце Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава ў 1960-я гады. Даследаванні ў археаіхтыялогіі з канца 1990-х гадоў праводзяцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (вызначэнне касцей) і Інстытуце заалогіі НАН Беларусі (вызначэнне лускі). У беларусі налічваецца каля 50 іхтыялагічных калекцый з археалагічных помнікаў каменнага веку, жалезнага веку і ранняга сярэдневякоўя (гарадзішчы Рацюнкі, Клішына, Мікольцы), раннефеадальных гарадоў, замкаў і вясковых паселішчаў (Гомель, Маскаўцы, Свіслач, Слабодка, Тураў і інш.).

Літаратура правіць

  • Цепкин, Е. А. Промысловые рыбы древнего Волковыска // Древности Белоруссии: Доклады к конференции по археологии Белоруссии: март 1969 / АН БССР, Сектор археологии Института истории, Белорусское общество охраны памятников истории и культуры; Под ред. В. Д. Будько, П. Ф. Лысенко, Л. Д. Поболь, М. М. Чернявского. — Мн., 1969. — С. 400—405. (руск.)
  • Ляшкевич, Э. А.  Ихтиофауна стоянок каменного и бронзового веков Северной Беларуси / Э. А. Ляшкевич // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2001. — № 16. — С. 89—91. (руск.)
  • Ляшкевич, Э. Рыболовство в средневековом Гродно (по материалам раскопок Старого замка) / Элона Ляшкевич // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2004. — № 19. — С. 191—203. (руск.)