Арцём Русланавіч Зімін

беларускі футбаліст

Арцём Зімін (нар. 24 сакавіка 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна».

Футбол
Арцём Зімін
Поўнае імя Арцём Русланавіч Зімін
Нарадзіўся 24 сакавіка 2003(2003-03-24)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 67 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Макслайн
Нумар 21
Клубная кар’ера[* 1]
2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2021—2023 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 10 (0)
2024— Беларусь Макслайн (Віцебск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у мінскай школе «Трактар», у юнацкім узросце трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2020 годзе выступаў за дубль клуба.

У лютым 2021 года перайшоў у «Іслач»[3], дзе стаў выступаць за дубль. З восені 2021 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 лістапада 2021 года ў матчы супраць «Мінска» (0:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2022 годзе працягваў гуляць пераважна за дубль. У красавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2024 года[4].

У лютым 2024 года разарваў пагадненне з «Іслаччу»[5] і стаў іграком віцебскага «Макслайна»[6].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль БАТЭ   13 1
2021 Д1 Іслач   1 0
2022 Д1 Іслач   1 0
2023 Д1 Іслач   8 0

Крыніцы правіць

  1. а б Artem Zimin // Transfermarkt — 2000.
  2. https://fcisloch.by/player.asp?id=Artem-Zimin-538&season=2023MEN
  3. Четыре игрока БАТЭ перешли в "Ислочь" (руск.). football.by (11 лютага 2021). Праверана 5 лютага 2024.
  4. "Ислочь" объявила о продлении контракта с Зиминым (руск.). football.by (5 красавіка 2023). Праверана 5 лютага 2024.
  5. "Ислочь" объявила о расставании с Зиминым (руск.). football.by (2 лютага 2024). Праверана 5 лютага 2024.
  6. "Макслайн" подписал центрального защитника и хавбека (руск.). football.by (2 лютага 2024). Праверана 5 лютага 2024.