Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Арцём Шут
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Сяргеевіч Шут
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1995(1995-06-18)[1] (24 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 190 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Славія-Мазыр
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2018 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 9 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2018.


Арцём Шут (нар. 18 чэрвеня 1995, Мазыр) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», у 2013 выступаў за дубль клуба. Па выніках сезону мазырскі клуб выбыў у Першую лігу і перастаў выстаўляць каманду ў турнір дублёраў, таму Арцём быў пераведзены ў асноўную каманду «Славіі», дзе і дэбютаваў 19 красавіка 2014 у матчы першага тура супраць «Смалявічаў-СТІ», выйшаўшы на замену на 82-й хвіліне. Замацавацца ў аснове не здолеў, да канца сезону яшчэ толькі двойчы з’яўляўся на полі.

Па выніках сезону 2014 «Славія» вярнулася ў Вышэйшую лігу, і Арцём зноў апынуўся ў дублі. 27 красавіка 2015 дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі ў сувязі з траўмамі асноўных ігракоў выйшаў у стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (перамога «Славіі» 1:0). Усяго ў сезоне 2015 шэсць разоў з’явіўся на полі ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2016, аднак, гуляў толькі за дубль і не з’яўляўся ў асноўным складзе.

У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт са «Славіяй»[2]. У сезоне 2017 працягваў гуляць за дубль, у асноўную каманду не прыцягваўся. У сезоне 2018 быў заяўлены ў складзе «Славіі» на Першую лігу, аднак на полі не з’яўляўся і пасля пакінуў каманду.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Славія-Мазыр   21 0
2014 Д2 Славія-Мазыр   3 0
2015 Д1 Славія-Мазыр   6 0
2016 дубль Славія-Мазыр   12 0
2017 дубль Славія-Мазыр   13 0
2018 Д2 Славія-Мазыр   0 0

Зноскі

СпасылкіПравіць