Аршанскі мясакансервавы камбінат

Аршанскі мясакансервавы камбінат — мясаперапрацоўчае прадпрыемства абласнога значэння ў горадзе Оршы. Пабудаваны ў 19281930 гадах.

УП «Аршанскі мясакансервавы камбінат»
Тып Унітарнае прадпрыемства
Заснаванне 5 студзеня 1930 года
Размяшчэнне вул.Шклоўская, 34, 211384, г. Орша, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь
Сайт omkk.by

Гісторыя правіць

У 1935 годзе ўведзены ў дзеянне кансервавы цэх. У Вялікую Айчынную вайну разбураны, пасля вайны адноўлены і рэканструяваны.

Асноўная прадукцыя станам на 1995 год: мяса, каўбасныя вырабы, кансервы мясныя, тлушч харчовы і тэхнічны, мясныя паўфабрыкаты, сухія кармы, субпрадукты.

У 1998 годзе прадпрыемства пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.

У канцы лютага 2020 года на падставе Указа Прэзідэнта № 70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці» на базе Аршанскага мясакансервавага камбіната быў створаны аграхолдынг. 33 сельгасарганізацый і перапрацоўчых прадпрыемстваў Аршанскага, Дубровенскага, Талачынскага раёнаў былі аб’яднаны ў адну сыравінную зону, а кіраўніком аршанскага аграаб’яднання стаў Андрэй Булаўкін[1].

Кіраўнікі правіць

  • Андрэй Булаўкін (з 2020 года)

Зноскі

Літаратура правіць