Аршанскі інструментальны завод

Аршанскі інструментальны завод — прадпрыемства, заснаванае ў Оршы ў 1971—1973 гг. як завод па вытворчасці нармалізаванага інструмента для аўтаматычных ліній. З 1974 г. сучасная назва. З 2004 г. Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства. Дырэктар  — Кірыл Уладзіміравіч Птушка.

Аршанскі інструментальны завод
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1971
Размяшчэнне Беларусь 211392, Беларусь, Віцебская вобласць, г. Орша, вул. Міру, 39А
Ключавыя постаці Кірыл Уладзіміравіч Птушка
Галіна Машынабудаванне
Прадукцыя інструмент для металаапрацоўчых станкоў і цэнтраў
Колькасць супрацоўнікаў звыш 300 чал.
Матчына кампанія МТЗ-Холдынг
Сайт orshiz.by

19 лютага 2019 года ААТ «АІЗ» уключаны ў склад удзельнікаў холдынгу «МТЗ-Холдынг».

Выпускае інструмент: металарэзны — разцы такарныя і разцовыя ўстаўкі са зменнымі шматграннымі пласцінамі, спіральныя і кальцавыя свердзелы, канцавыя, шпоначныя і дыскавыя фрэзы; высокадакладны дапаможны інструмент для фрэзерных і такарных станкоў і інш. На прадпрыемстве наладжана вытворчасць медыцынскага інструмента, запчастак для сельскагаспадарчай тэхнікі і выпуск іншай прадукцыі.

Аршанскі інструментальны завод займае адно з кіроўных месцаў як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў СНД па вытворчасці дапаможнага і заціскнога інструменту.

Экспарт прадукцыі ідзе ў Расію, Украіну, краіны Балтыі.

За выдатны імідж прадпрыемства і высокую якасць прадукцыі РУП «Аршанскі інструментальны завод» узнагароджаны ў 1992 годзе ганаровым прызам «Залатая Арка Еўропы».

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 жніўня 2021 года, заводу было выдаткавана 10 млн беларускіх рублёў на рэалізацыю праекта «Арганізацыя вытворчасці сучасных металарэзных і дапаможных прылад з укараненнем інавацыйных тэхналагічных працэсаў»[1]

ДырэктарыПравіць

  • ? — ? — Віталь Вячаслававіч Манкевіч
  • Са жніўня 2017 года — ? — Уладзіслаў Генадзевіч Бардзюкоў

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Оршанский инструментальный завод // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 5. — С. 613.
  • Аршанскі інструментальны завод. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.