Арыстып
Арысты́п (грэч. Ἀρίστιππος, лац.: Aristippos) з Кірэны (каля 435 — каля 366 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф.
Арыстып | |
---|---|
грэч. Ἀρίστιππος | |
Дата нараджэння | каля 435 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 355 да н.э. ці 366 да н.э. |
Месца смерці | |
Дзеці | Arete of Cyrene[d] |
Род дзейнасці | філосаф |
Навуковая сфера | філасофія |
Вядомыя вучні | Arete of Cyrene[d] і Antipater of Cyrene[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучань Сакрата. Заснавальнік кірэнскай школы, адзін з пачынальнікаў геданізму ў этыцы.
Светапогляд
правіцьПаводле Арыстыпа, чалавечаму пазнанню даступныя толькі пачуцці, уласныя станы, прыемныя ці прыкрыя, а не існуючыя аб'ектыўна знешнія рэчы; успрыманні іншых людзей для чалавека недасягальныя, ён можа абапірацца толькі на іх выказванні. Таму Арыстып аддаваў перавагу практычнаму, а не тэарэтычнаму пазнанню. Найвышэйшую мэту жыцця бачыў у асабістым здавальненні, але, паводле Арыстыпа, чалавек не павінен падпарадкоўвацца яму, а імкнуцца да разумнай асалоды. Здавальненне і пакуты лічыў мерай дабра і зла, ісціны і хлусні. Сцвярджаў, што не трэба шкадаваць аб мінулым ці баяцца будучыні, у мысленні, як і ў дзеяннях, трэба надаваць значэнне толькі сучаснаму, якім можна вольна распараджацца.
Зноскі
- ↑ Aristippus // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
- ↑ Аристипп // Анрио — Атоксил — 1926. — Т. 3. — С. 325.
- ↑ Аристипп // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — Сент-Питерсберг: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 82.
Літаратура
правіць- Краснова В. Арыстып // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).