Адкрыць галоўнае меню

«Арэна Львоў» (укр.: Арэна Львів) — футбольны стадыён у горадзе Львоў (Украіна), які адкрыўся 29 кастрычніка 2011 года. Стадыён прымаў матчы чэмпіянату Еўропы па футболе 2012.

«Арэна Львоў»
Lviv Arena Lviv 5.jpg
Месцазнаходжанне Львоў, Украіна
Закладзены 15 лістапада 2008
Адкрыты 29 кастрычніка 2011
Уладальнік Львоў
Хатняя каманда Карпаты Львоў[d]
Умяшчальнасць 34 915
Сайт arenalviv.com.ua/en/
Лагатып Вікісховішча «Арэна Львоў» на Вікісховішчы

Змест

Апісанне стадыёнаПравіць

Умяшчальнасць стадыёна — 34 915 месцаў, з іх 104 месцы для людзей з асаблівымі патрэбамі, 408 бізнес-месцаў, 192 VIP-месцы. Стадыён мае 2 яруса. Агульная плошча зямельнага ўчастка — 243 226 метраў квадратных.[1]

ГісторыяПравіць

БудаўніцтваПравіць

17 красавіка 2007 года УЕФА прыняў рашэнне аб прадастаўленні Польшчы і Украіне права правядзення Чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 годзе. У заяўцы Украіны на прыняцце Еўра-2012 было вызначана 4 асноўных горада: Кіеў, Львоў, Данецк і Днепрапятроўск.

Паколькі ў Львове не было адпаведнага стадыёна, для прыняцця матчаў чэмпіянату Еўропы, з 15 лістапада 2008 года пачалося будаўніцтва «Арэны Львоў».

Будаўніцтва канчаткова скончылася 29 кастрычніка 2011 года[2].

Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012Правіць

«Арэна Львоў» прыняла 3 матчы фінальнай частцы Еўрапейскага футбольнага чэмпіянату ў 2012 годзе:[3]

Дата Час Каманда 1 Счёт Каманда 2 Стадыя Гледачы
9 чэрвеня 2012 21:45   Германія 1:0   Партугалія Група B 32 990
13 чэрвеня 2012 19:00   Данія 2:3   Партугалія Група B 31 840
17 чэрвеня 2012 21:45   Данія 1:2   Германія Група B 32 990

ДіскваліфікацыяПравіць

27 верасня 2013 года дысцыплінарны камітэт ФІФА прыняў рашэнне аб дыскваліфікацыі стадыёна з 27 верасня і на працягу ўсяго перыяду правядзення папярэдняга кваліфікацыйнага адбору на Чэмпіянат свету ў Расіі. Гэтае рашэнне было прынята на падставе дакладу FARE аб выкарыстанні на матчы фаераў.[4]

Пасля пачатку ўзброенага конлфикта на ўсходзе УкраіныПравіць

15 мая 2014 года стала вядома, што з-за ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны міжнародныя футбольныя матчы пад эгідай УЕФА дазволена прымаць толькі двум стадыёнах Украіны — НСК «Алімпійскі» ў Кіеве, і «Арэне Львоў» ў Львове.[5]

«Арэна Львоў» стала месцам правядзення матчаў чэмпіянату Украіны і еўракубкаў для данецкага «Шахцёра». Паядынкі пад эгідай УЕФА не трапляюць пад санкцыі ФІФА.[6]

Зноскі

СпасылкіПравіць