Асацыяцыя самадапамогі Меха і Тулама
Асацыяцыя самадапамогі Меха і Тулама (арома: Waldaa Wal-gargaarsa Maccaa fi Tuulamaa) — грамадскі рух народнасці арома ў Эфіопіі, які дзейнічаў у 1960-х гадах.
Асацыяцыя самадапамогі Меха і Тулама | |
---|---|
Тып арганізацыі | грамадскі рух |
Афіцыйная мова | арома |
Кіраўнікі | |
Лідар | Тадэс Біру |
Заснавальнікі | Мамо Мезэмер, Хайле Марыям Гемеда і Алему Кітэса |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1963 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1967 |
Назва
правіцьАрганізацыя названа ў гонар двух найбуйнешых аромскіх кланаў Меха і Тулама.
Меха жывуць на поўдзень ад Блакітнага Ніла ў паўночна-заходняй частцы рэгіёну Аромія. Невялікая група з іх пражывае ў Бенішангуль-Гумуз. У сваю чаргу Тулама прысутнічаюць у сталіцы Эфіопіі горадзе Адыс-Абеба і яго наваколлях. Традыцыйным заняткам абодвух кланаў з’яўляецца земляробства. Па веравызнанні ставяцца да Эфіопскай Праваслаўнай Царквы.
Дзейнасць
правіцьАсацыяцыя займалася прасоўваннем самаідэнтыфікацыі арома і забеспячэннем прадстаўнікоў народнасці базавай інфраструктурай, напрыклад школамі, медыцынскімі ўстановамі, дарогамі і водазабеспячэннем. Паколькі ў той час палітычныя партыі ў Эфіопіі былі забаронены, то арганізацыя частая брала на сябе іх функцыі. Рух залучаў у свае шэрагі арома як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. Найбольш паспяховай асацыя была на поўдні Ароміі, у прыватнасці ў Арсі. На піку свайго развіцця Меха-Тулама налічвала да 300 000 членаў. У кіраўніцтва ўваходзілі адукаваныя арома (афіцэры, чыноўнікі, бізнесмены і рэлігійныя дзеячы[1]), якія раней былі амхарызаваны, але пасля зноўку адкрылі для сябе сваю культуру[2].
У той час у арома існавала праблема, звязаная з сарамлівасцю ўласнай культуры і паходжання. З гэтым Меха-Тулама актыўна змагалася[1].
Гісторыя
правіць«Асацыяцыя самадапамогі Меха і Тулама» заснавана ў 1963 годзе[1]. Ля яе вытокаў стаялі аромскія нацыянальністы Мамо Мезэмер, Хайле Марыям Гемеда і Алему Кітэса[3].
У 1964-м да Меха-Тулама далучыўся Тадэсе Біру, былы генерал эфіопскай паліцыі і тэрытарыяльнай арміі, які стаў лідарам руху. Яго грамадскі імідж дапамог падняць статус асацыяцыі. Руху вельмі спатрэбіліся яго арганізацыйныя здольнасці і лідарскія якасці[4].
Манархічны рэжым Хайле Селасіе I апынуўся ўстрывожаны ростам папулярнасці Меха-Тулама. У 1966-м арома распачалі спробу ваеннага перавароту. Разам з тым у Ароміі пачалося ўзброенае паўстанне. У гэтых падзеях актыўны ўдзел прымалі члены арганізацыі. Разам з тым улады абвінавацілі Меха-Туламу ў тэракце ў кінатэатры Адыс-Абебы. У 1967 годзе ўрад краіны разагнаў арганізацыю[5]. У 1968-м двое з лідараў руху, Мамо Мезэмер і Тадэс Біру, былі прысуджаны да смяротнага пакарання. Мамо пакаралі смерцю 28 лютага 1969. Тадэсу змянілі прысуд на пажыццёвае зняволенне.
Забарона арганізацыі шмат у чым абумовіла ўзнікненне ўзброенай групоўкі «Фронт вызвалення Арома»[5][6].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б в Mohammed Hassen. REVIEW ESSAY: GEZETENA GEZOT, MATCHA AND TULAMA SELF-HELP ASSOCIATION, by Olana Zoga, Journal of Oromo Studies, 1997, 4(2), 203-238
- ↑ History .
- ↑ About Macha Tulama USA Архівавана 20 кастрычніка 2020.
- ↑ Mohammed, Jawar. Ethiopia: General Tadesse and General Asaminew(недаступная спасылка). ECADforum. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2021. Праверана 13 лістапада 2021.
- ↑ а б Adejumobi, Saheed (2007). History of Ethiopia. United States of America: Greenwood Publishing Group. pp. 112. ISBN 978-0-313-32273-0.
- ↑ Insurrection and invasion in the southeast, 1963-78(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2016. Праверана 13 лістапада 2021.