Канфлікт у Ароміі

Канфлікт у Ароміі — ваеннае супрацьстаянне паміж урадам Эфіопіі і нацыяналістычнымі рухамі народа арома. Канфлікт быў выкліканы забаронай манархічнага рэжыму Хайле Селасіе I на выкарыстанне мовы арома ў сферы адукацыі і ў адміністрацыйных пытаннях[8][9][10], а таксама дамінаваннем народа амхара[11][12][13]. Непасрэднай падставай да пачатку ўзброенай барацьбы стаў разгон уладамі грамадскага руху «Асацыяцыя самадапамогі Меха і Тулама»[14].

Канфлікт у Ароміі
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў ЭфіопііГрамадзянскі канфлікт у Эфіопіі
Байцы ФВА, адыходзячы ў Кенію падчас перагрупоўкі пасля некалькіх тыдняў баёў з Узброенымі сіламі Эфіопіі, 3 лютага 2006.
Байцы ФВА, адыходзячы ў Кенію падчас перагрупоўкі пасля некалькіх тыдняў баёў з Узброенымі сіламі Эфіопіі, 3 лютага 2006.
Дата з 1973
Месца Аромія
Статус працягваецца
Праціўнікі
Эфіопская імперыя (да 1974)
Часовы ваенна-адміністрацыйны савет (1974—1987)
Народна-Дэмакратычная Рэспубліка Эфіопія (1987—1991)
Пераходны ўрад Эфіопіі (1991—1995)
Эфіопія Федэратыўная Дэмакратычная Рэспубліка Эфіопія (з 1995)
пры падтрымцы:
Эрытрэя Эрытрэя (з 2021)
  • • 22-я дывізія УСЭ
Фронт вызвалення Арома (да 2018)
Вызваленчая армія Арома (з 2018)
Ісламскі фронт вызвалення Ароміі (1985—2000)
Фронт патрыётаў адзінства Эфіопіі (2004)[1]
пры падтрымцы:
Эрытрэя Эрытрэя (да 2018)[2]
Егіпет Егіпет[3]
Народны фронт вызвалення Тыграя/Сілы абароны Тыграя (з 2021)[4]
Камандуючыя
Сахле-Ворк Зеўдэ
Абій Ахмед Алі
Сірадж Фегеса
Хайле Селасіе I
Менгісту Хайле Марыям
Мелес Зенаўі
Хайлемарыям Дэсалень
Дауд Ібса Аяна
Элемо Кілту
Ахмад Такі
Вако Гуту
Джараа Абаа Гадаа
Кумса Дырыба
Сілы бакоў
182 500 вайскоўцаў на 2011 год[5] у розны перыяд ад 10 да 40 тысяч паўстанцаў[6]
Агульныя страты
1600–8900 загінуўшых на пачатак 2016 года[7]

Дзейнасць груповак правіць

ФВА (1973—2018) правіць

У 1973 годзе быў створаны Фронт вызвалення Арома (ФВА), які пачаў ўзброеную барацьбу супраць Хайле Селасіе I, а пасля яго падзення змагаўся з рэспубліканскімі рэжымамі. Першапачаткова баевікі дзейнічалі ў гарах Чэрчар[15]. У канцы жніўня 1974 года атрады паўстанцаў пакінулі свой апорны пункт у гарах і прасунуліся бліжэй да Гелемсо[16]. У той жа час ФВА даў свой першы буйны бой урадавай арміі (Бітва пры Тыро), які аднак скончыўся разгромам для баевікоў[17].

У 1980-х гадах колькасць групоўкі перавысіла 10 000 чалавек. Апалчэнцы былі дрэнна абсталяваны ў параўнанні з іншымі паўстанцкімі групоўкамі ў Эфіопіі таго часу, такімі як Фронт вызвалення народа Эрытрэі і Народны фронт вызвалення Тыграя[18]. Урад Эфіопіі выкарыстаў супраць мяцежнікаў тактыку «выпаленай зямлі», падпальваючы вёскі і уладкоўваючы масавыя расправы над мірным насельніцтвам. Армія ажыццявіла некалькі паспяховых засад і аперацый супраць баевікоў, ліквідаваўшы шэраг вядомых дзеячаў ФВА[19].

У 1990-я ўлады нанеслі сур’ёзнае паражэнне ФВА, што вымусіла групоўку перайсці ад класічнай тактыкі да партызанскай вайны[20]. У канцы 1990-х гадоў большасць лідараў паўстанцаў пакінула Эфіопію. Раёны, якія раней кантраляваліся апалчэнцамі, былі захоплены ўрадавай арміяй[21].

Пасля эрытрэйска-эфіопскай вайны 1998—2000 гадоў ФВА перамясціў сваё кіраўніцтва і штаб-кватэру ў Эрытрэю, чый урад пастаўляў зброю і займаўся ваеннай падрыхтоўкай мяцежнікаў[22].

ІФВА (1985—2000) правіць

У 1985 годзе быў заснаваны Ісламскі фронт вызвалення Ароміі (ІФВА). Першапачаткова групоўка вяла барацьбу супраць Дэрг і ФВА, а затым з 1991 — Народным фронтам вызваленняя Тыграя, якія захапілі ўладу ў краіне. Сутыкненні былі выкліканыя меркаванымі актамі сабатажу і агрэсіі тыграйцаў у дачыненні да арганізацыі.

Супрацьстаянне пачалося 18 студзеня 1992 года, калі два лідара ІФВА, Шэйх Абдэль Рахман Юсуф і Ізэльдян Махамед Ахмед, былі забіты лаялістамі ў Дырэ-Дауа. Яшчэ пяць чалавек былі паранены. Уласьі заявілі, што апалчэнцы не спынілт машыну на кантрольна-прапускным пункце і адкрылі агонь па сілавіках. Па сцвярджэннях групоўкі, здарэнне была спланаванай засадай.

У адказ на гэты і іншыя інцыдэнты баевікі пачалі ўзброеныя напады на эфіопскіх сілавікоў.

Упачатку 2000-х арганізацыя адмовілася ад ваеннай барацьбы і стала палітычнай партыяй[23].

25 ліпеня 2000, пасля пяці дзён перамоваў, ФВА і ІФВА падпісалі мірнае пагадненне, паклаўшы канец 20-гадовай міжфракцыйнай вайне[24].

ФПАЭ (2004) правіць

У 2004 годе з тэрыторыі рэгіёну Гамбела ў Аромію ўварвалася групоўка «Фронт патрыётаў адзінства Эфіопіі» (ФПАЭ). Мяцежнікі пачалі набегі на Аромію пры актыўнай падтрымцы Эрытрэі. Аднак маштабы гэтых рэйдаў былі абмежаваныя, так як ФПАЭ не карыстаўся падтрымкай народа арома, нягледзячы на тое, што ў ім былі некаторыя прадстаўнікі народнасці[1].

ВАА (2018—2021) правіць

У красавіку 2018 года групоўка «Фронт вызвалення Арома» заключае мірнае пагадненне з уладамі. Аднак частка членаў арганізацыі не прызнала дагавор і прадоўжыла ўзброеную барацьбу, стварыўшы «Вызваленчую армію Арома» (ВАА)[25]. Да красавіка 2020 года байцы гэтага руху забілі 700 мірных жыхароў[26][27].

У 2021 годзе супраць аромскіх баевікоў выступіла 22-я дывізія эрытрэйскай арміі, якая аказвала падтрымку ўладам Эфіопіі[28]. Увосень паўстанцы пераходзяць да актыўных наступальных дзеянняў. 31 кастрычніка яны бяруць Камісі і неўзабаве злучаюцца са сваімі тыграйскімі саюзнікамі блізу Камбольчы[4].

Зноскі правіць

  1. а б WRITENET (2004), стр. 8.
  2. Iaccino, Ludovica (26 February 2016). "Ethiopia claims Eritrea behind Oromo protests but activists warn against 'state propaganda'". International Business Times UK. Архівавана з арыгінала 1 July 2017. Праверана 23 January 2017.
  3. "Ethiopia Alleges Oromo Protesters Receiving Support From Egypt". Bloomberg. 10 October 2016. Архівавана з арыгінала 2017-09-12. Праверана 2017-01-23.
  4. а б "Tigrayan and Oromo forces say they have seized towns on Ethiopian highway". TimesLIVE. 2021-11-01. Архівавана з арыгінала 2021-11-01. Праверана 2021-11-01.
  5. Ethiopia Military Strength. Архівавана з першакрыніцы 14 July 2017. Праверана 27 October 2014.
  6. Østebø, 2011: 289
  7. UCDP Conflict Encyclopedia: Ethiopia(недаступная спасылка). Uppsala Conflict Data Program. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2016. Праверана 7 March 2016.
  8. Oromo children's books keep once-banned Ethiopian language alive. Архівавана з арыгінала February 14, 2016. Праверана February 14, 2016.
  9. Language & Culture (PDF). Архівавана (PDF) з арыгінала 2021-04-17. Праверана 2021-02-22.
  10. ETHIOPIANS: AMHARA AND OROMO. January 2017. Архівавана з арыгінала 2021-04-19. Праверана 2021-02-22.
  11. OROMO CONTINUE TO FLEE VIOLENCE. September 1981. Архівавана з арыгінала 2021-04-12. Праверана 2021-02-22.
  12. Country Information Report ethiopia. August 12, 2020. Архівавана з арыгінала April 12, 2021. Праверана August 12, 2021.
  13. Ethiopia. Status of Amharas. March 1, 1993. Архівавана з арыгінала January 25, 2021. Праверана February 22, 2021.
  14. Adejumobi, Saheed (2007). History of Ethiopia. United States of America: Greenwood Publishing Group. pp. 112. ISBN 978-0-313-32273-0.
  15. Insurrection and invasion in the southeast, 1963-78(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2016. Праверана 1 чэрвеня 2017.
  16. "2004 Interview with Dhugassa Bakako, survivor of the Battle of Tiro". 2004.
  17. ARREST OF OROMO INSURGENT LEADERS. Wikileaks (14 сакавіка 1975). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2018. Праверана 3 чэрвеня 2017.
  18. Evil Days: 30 Years of War and Famine in Ethiopia. United States of America: Africa Watch. 1991. ISBN 1-56432-038-3.
  19. Evil Days: 30 Years of War and Famine in Ethiopia. United States of America: Africa Watch. 1991. ISBN 1-56432-038-3.
  20. Refugees, United Nations High Commissioner for. Refworld | Chronology for Oromo in Ethiopia. Refworld. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  21. Genocide against the Oromo people of Ethiopia?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2011. Праверана 3 чэрвеня 2017.
  22. Statement of the OLF regarding new faction. OLF. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2016. Праверана 3 чэрвеня 2017.
  23. Encyclopedia of the Peoples of Africa and the Middle East, by Jamie Stokes and Anthony Gorman, at Google Books
  24. "Oromo groups agree a common front". IRIN. 4 August 2000. Архівавана з арыгінала 27 February 2018. Праверана 26 February 2018.
  25. Kadir, Soretti (27 July 2021). "Ethiopia: The Oromo Liberation Front is not a terrorist organisation". The Africa Report. Архівавана з арыгінала 27 July 2021. Праверана 4 November 2021.
  26. Dube, Nagessa (3 August 2020). "Guji Oromo need freedom from liberators". Ethiopia Insight. Архівавана з арыгінала 22 March 2021. Праверана 22 March 2021.
  27. Zelalem, Zecharias (20 March 2021). "Worsening violence in western Ethiopia forcing civilians to flee". Al Jazeera English. Архівавана з арыгінала 22 March 2021. Праверана 22 March 2021.
  28. Report: 'Eritrean troops despatched to Oromia'. Eritrea Hub (22 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2021. Праверана 22 сакавіка 2021.

Спасылкі правіць