Асвальда Марцінес

парагвайскі футбаліст

Асва́льда Даві́д Марці́нес А́рсэ (ісп.: Osvaldo David Martínez Arce; нар. 8 красавіка 1986, Луке, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, паўабаронца мексіканскага клуба «Керэтара» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Парагвая.

Футбол
Асвальда Марцінес
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Асвальда Давід Марцінес Арсэ
Нарадзіўся 8 красавіка 1986(1986-04-08)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Парагвай
Рост 168 см
Вага 62 кг
Пазіцыя вінгер
Інфармацыя пра клуб
Клуб Мексіка Керэтара
Нумар 8
Маладзёжныя клубы
2001—2002 Парагвай Спартыва Лукенья
2002—2003 Парагвай Лібертад
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2008 Парагвай Лібертад 155 (35)
2008—2011 Мексіка Мантэрэй 115 (20)
2011—2012 Мексіка Атлантэ 49 (15)
2013—2016 Мексіка Амерыка 153 (15)
2017—2018 Мексіка Сантас Лагуна 73 (8)
2019 Мексіка Атлас 35 (6)
2020 Мексіка Пуэбла 25 (4)
2021 Парагвай Соль дэ Амерыка 9 (2)
2021— Мексіка Керэтара 6 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2015 Парагвай Парагвай 32 (1)
Узнагароды і медалі
Кубак Амерыкі
Срэбра Аргенціна 2011
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 лютага 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Асвальда з’яўляецца выхаванцам клуба «Спартыва Лукенья». У 2002 годзе далучыўся да сталічнага клуба «Лібертад», дзе дэбютаваў у прафесійным футболе ва ўзросце 17 гадоў. У першым жа сезоне атрымаў залатыя медалі айчыннага чэмпіянату. У 2005 годзе, пасля таго як клуб узначаліў Херарда Марціна, малады ігрок пачаў больш часу праводзіць на пляцоўцы. У 2006 годзе Марцінес разам з клубам зноў стаў чэмпіёнам і дайшоў з клубам да фіналу Кубка Лібертадорэс.

У 2009 годзе перайшоў у склад мексіканскага клуба «Мантэрэй» за 2,2 млн еўра. 17 студзеня ў матчы супраць «Пуэблы» дэбютаваў у мексіканскім першынстве, адзначыўшыся забітым голам ужо на першай хвіліне паядынку. У тым ліку дзякуючы намаганням парагвайскага футбалісту «Мантэрэй» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Мексікі і Лізе чэмпіёнаў КАНКАКАФ.

Улетку 2011 года Асвальда перайшоў у клуб «Атлантэ», а ўзімку 2013 года заключыў кантракт з клубам «Амерыка». 6 студзеня 2013 года дэбютаваў за новы клуб у матчы супраць былой каманды «Мантэрэй».

У пачатку 2017 года перайшоў у «Сантас Лагуна». 2019 год правёў у складзе «Атласа», пасля гуляў за «Пуэблу». У студзені 2021 года вярнуўся ў Парагвай і далучыўся да клуба «Соль дэ Амерыка», а ў ліпені 2021 года зноў адправіўся ў Мексіку і стаў іграком «Керэтара».

Міжнародная кар’ера правіць

За нацыянальную зборную Парагвая дэбютаваў 15 кастрычніка 2008 года ў матчы супраць зборнай Перу. Амаль праз два гады 12 кастрычніка 2010 года забіў першы гол за зборную ў браму зборнай Новай Зеландыі. Разам са зборнай атрымаў сярэбраныя медалі Кубка Амерыкі 2011.

Дасягненні правіць

«Лібертад»:

«Мантэрэй»:

«Амерыка»:

«Сантас Лагуна»:

Зноскі

  1. Osvaldo Martínez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць