Асгер Ёрн (дат. Asger Jorn), сапр. імя Асгер Олуф Ёргенсен (дацк.: Asger Oluf Jørgensen, псеўданім Jorn узяў у 1946 годзе; 3 сакавіка 1914, Вейрум, Ютландыя — 1 мая 1973, Орхус, Данія) — дацкі мастак і тэарэтык абстрактнага экспрэсіянізму.

Асгер Ёрн
дацк.: Asger Oluf Jørgensen
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні дацк.: Asger Oluf Jørgensen
Дата нараджэння 3 сакавіка 1914(1914-03-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 мая 1973(1973-05-01)[4][1][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар, мастак-гравёр, графічны дызайнер, кераміст, тэарэтык мастацтва, літограф, рысавальнік
Мастацкі кірунак CoBrA і Situationist International[d]
Уплыў Aksel Jørgensen[d][9], Фернан Лежэ[9] і Immanuel Ibsen[d]
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасцьПравіць

Асгер Ёрн нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў і выхоўваўся ў строгім пратэстанцкім духу, што пасля наклала адбітак на ўсю яго творчасць, у якім выказаўся пратэст супраць любых формаў тыраніі. Ва ўзросце 15 гадоў у яго ўпершыню дыягнаставалі туберкулёз, аднак неўзабаве ён вылечыўся і паступіў у каледж у Сількебаргу, дзе рыхтавалі настаўнікаў. У каледжы ён уступае ў Дацкую камуністычную партыю, падпадае пад уплыў сіндыкалістаў і адначасова вырашае стаць мастаком.

Раннія пейзажы і партрэты Асгера Ёрна паказваюць на ўплыў скандынаўскага экспрэсіянізму, у першую чаргу творчасці Эміля Нольдэ і Эдварда Мунка. Па заканчэнні каледжа ў 1935 годзе натхнёны абстрактным жывапісам Кандзінскага Асгер Ёрн едзе ў Парыж, каб вучыцца менавіта ў яго. Аднак гэта аказваецца немагчымым, і Ёрн паступае ў Сучасную акадэмію (Académie Contemporaine) Фернана Лежэ.

Сумесна з Фернанам Лежэ А. Ёрн стварыў дэкарацыі для «Палаца Сучаснасці» (Palais des Temps Modernes) на Сусветнай выставе 1937 года. У гэты перыяд ён уключае ў свае палотны фантастычны свет, навеяны працамі Паўля Клее і Макса Эрнста, збліжаецца з сюррэалізмам, тэхніку аўтаматызму якога ён часткова пераняў.

У гады Другой сусветнай вайны Асгер Ёрн удзельнічаў у арганізаваным камуністамі ў Даніі Руху Супраціву. У 1948 годзе Ёрн арганізуе ў Парыжы, сумесна з Карэлам Апелем, Канстантам і Карнэлем мастацкую групу COBRA — COpenhague, BRuxelles, Amsterdam, — якая пракламавала авангардысцкі, неаэкспрэсіянісцкі стыль у жывапісе.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Asger Jorn
  3. Asger Jorn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11871306X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11871306X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  6. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
  9. 9,0 9,1 https://www.kulturarv.dk/kid/VisWeilbach.do?kunstnerId=974&wsektion=uddannelse